Для милых дам. Кореличские каратисты достигли полной «Гармонии шотокана» на республиканских соревнованиях в Узде

? Клуб “Белы тыгр” распачаў вясну са спартыўнага падарожжа ў Мінскую вобласць. У горадзе Узда 2 сакавіка адбыліся ў 14-ы раз Рэспубліканскія спаборніцтвы па шотакан каратэ-до “Гармонія шотакану”.

Больш за 180 спартсменаў з 17 клубаў Беларускай федэрацыі шотакан каратэ-до выйшлі на татамі за перамогай. Нашы “белыя тыграты” Аляксей Дораш, Кірыл Куліцкі, Ягор Сякач, Мікалай Касцюк і Кірыл Арцюх не спужаліся такой высокай канкурэнцыі і ўпэўнена ўступілі ў барацьбу.  Разам са сваімі выхаванцамі, але ў «ветэранскім» раздзеле, выступіў і трэнер юных спартсменаў Аляксандр Абадзінскі.

? Як заўжды, усе нашы хлопцы годна змагаліся. Поспех клубу “Белы тыгр” прынёс Ягор Сякач. Юны, але дастаткова дасведчаны, спартсмен стаў пераможцам у раздзеле кумітэ 10-11 гадоў, а таксама заваяваў адразу дзве бронзы ў ката 8-7 кіу 10-11 гадоў і кумітэ 10-11 гадоў.

? Віншаванні прымаў 2 сакавіка і кіраўнік клуба Аляксандр Абадзінскі. У яго – другое месца ў абсалютнай катэгорыі ката «інструктары».

А прысвяціў свае перамогі клуб “Белы тыгр” прадстаўніцам чароўнай паловы чалавецтва – жыхаркам Карэліцкага раёна.

Марына КАЗЛОВІЧ
Паводле інфармацыі з сайта клуба “Белы тыгр”