Кореличчане продолжают обсуждать «Большой разговор с Президентом»

? Аляксандр Шкадаў,
старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў:

— Такога кшталту размовы не толькі карысныя, але і неабходныя. Бо з развіццём інтэрнэту ў грамадстве з’яўляецца шмат негатыўнай інфармацыі, выгоднай для тых ці іншых слаёў насельніцтва, палітыкаў, тых, што любяць паіграць на фэйкавых навінах. Таму пачуць ісціну з вуснаў Прэзідэнта — карысна, і ў гэтым ёсць неабходнасць. Гэта пацвярджае і акцыя, запушчаная БелТА, «Задай пытанне Прэзідэнту», падчас якой паступіла каля 2 тысяч званкоў на розныя тэмы, якія хвалююць не толькі беларусаў, але і тых, хто жыве за межамі нашай краіны. Згодна з гэтай статыстыкай, амаль палова пытанняў была зададзена жыхарамі Мінска і Мінскай вобласці. Каля 7% пытанняў паступіла з Гродзенскай вобласці. Людзей хвалюе рознае: пачынаючы ад дабрабыту да беларуска-кітайскіх і беларуска-расійскіх адносінаў. На гэтыя пытанні насельніцтва краіны, бізнесмены, палітыкі атрымалі вычарпальныя адказы. Адказы шчырыя, адкрытыя. Так, сёння ў краіне востра стаіць пытанне дэмаграфіі. На жаль, колькасць беларусаў памяншаецца. З гэтай жа праблемай сутыкнулася і ўся Еўропа. Гэта не можа не трывожыць. Так і ў Карэліцкім раёне штогод колькасць жыхароў змяншаецца: сыходзіць з жыцця ў два разы больш, чым нараджаецца. Плюс да гэтага адмоўная міграцыя. За год насельніцтва ў раёне скарачаецца на 300-350 чалавек. Радуе, што гэтая тэндэнцыя ў апошні час запавольваецца, бо ў мінулыя гады мы страчвалі па 600-700 чалавек у год. Таму задача ўладаў мясцовага ўзроўню — ствараць усе ўмовы для замацавання моладзі. Гэта і даступнае жыллё, і стварэнне новых працоўных месцаў. Над гэтымі няпростымі пытаннямі працуе сёння раённая ўлада. У бягучым годзе плануецца стварэнне 49 новых працоўных месцаў, а таксама будаўніцтва 1800 квадратных метраў жылля, у тым ліку трох 4-кватэрных дамоў у аграгарадку Жухавічы плошчай 921 квадратны метр, таксама будзе шырыцца індывідуальнае будаўніцтва.

? Дзмітрый АРЦЮХ,
дырэктар Карэліцкага раённага краязнаўчага музея:

– Падчас “Вялікай размовы з Прэзідэнтам” былі ўзняты найбольш актуальныя пытанні, якія датычацца як унутранай палітыкі, так і знешніх сувязей з суседнімі краінамі. Безумоўна, вельмі імпануе тое, что мерапрыемства прайшло ў форме адкрытага дыялогу. А гэта значыць, былі абмеркаваны тыя пытанні, якія сапраўды хвалююць беларусаў. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, “Вялікая размова” стане падставай для падрыхтоўкі штогадовага Паслання грамадству і Парламенту. Асаблівую ўвагу я звярнуў на выказванне Прэзідэнта аб двухмоўі ў нашай краіне. Сапраўды, і беларуская, і руская мовы з’яўляюцца роднымі для грамадзян нашай краіны, таму супрацьпастаўляць іх нельга ні ў якім разе.

? Сафія ЛОЙКА,
вядучы спецыяліст па культурна-масавай рабоце музея “Замкавы комплекс “Мір”:

– Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка асабліва падкрэсліў, што галоўная мэта “Вялікай размовы” – данесці да людзей праўдзівую і аб’ектыўную інфармацыю. Першаступенная роля ў гэтым належыць аўтарытэтным выданням і журналістам, якія карыстаюцца прынцыпамі прафесіянальнай этыкі і маралі. Асабліва актуальным гэтае пытанне гучыць у сувязі з павелічэннем так званых фэйкавых навін, якія бунтуюць грамадскасць і на самой справе не адпавядаюць рэальнасці.
Абсалютна згодна з выказваннем Прэзідэнта, што ў Беларусі зроблена шмат, каб чалавек мог зарабляць грошы і забяспечваць сябе і сваю сям’ю. Галоўнае – мець жаданне працаваць і развівацца ў пэўным накірунку, напрыклад, рамесніцкай дзейнасці альбо індывідуальным прадпрымальніцтве.

? Валянціна СВІРЫД,
загадчык таварнай фермы “Палужжа”:

– Пэўная ўвага падчас “Вялікай размовы з Прэзідэнтам” была нададзена харчовай бяспецы Беларусі. Сёння ў сельскую мясцовасць укладаюцца значныя сродкі, а гэта значыць, што беларусы, якія любяць і ўмеюць працаваць на зямлі, заўсёды будуць мець асабісты кавалак хлеба. Актуальнымі на сённяшні дзень з’яўляюцца пытанні дадатковай падтрымкі пенсіянераў і шматдзетных сем’яў. Прэзідэнт звярнуў увагу на дэмаграфічныя пытанні: зніжэнне ўзроўню нараджальнасці і павелічэнне смяротнасці насельніцтва, асабліва ў сельскай мясцовасці. Увогуле, “Вялікая размова з Прэзідэнтам” дазволіла не толькі ў чарговы раз узняць тыя праблемы, якія хвалююць кожнага з нас, але і пачуць адказы на іх з вуснаў кіраўніка краіны.

Падрыхтавалі Іна ЛЕЙКА, Аксана ЯНУШ
Фота аўтараў

? Таксама раім прачытаць:

? Александр Лукашенко провел встречу с представителями общественности и СМИ (+видео)

? «Большой разговор с Президентом». Важные темы и широкий отклик в обществе

? Что думают в Кореличах о «Большом разговоре с Президентом»