Падпіска-2019. У газеты «Полымя» з’явіліся новыя сябры

На працягу трох сакавіцкіх дзён — 27, 28 і 29 сакавіка— праводзіўся Дзень падпісчыка, дзякуючы якому ў раённай газеты «Полымя» з’явіліся новыя сябры. І нас гэта радуе: яшчэ больш карэліччан будуць чытаць нашы навіны.

Рэдакцыя выказвае словы ўдзячнасці за правядзенне падпісной кампаніі паштальёнам, а новым падпісчыкам абяцае апраўдаць іх спадзяванні — пісаць на актуальныя тэмы. Дарэчы ўсе сябры газеты «Полымя» атрымалі ад рэдакцыі памятныя падарункі.

Да новых сустрэч на старонках раёнкі і на сайце газеты «Полымя»❤!