Сильная половина человечества о прекрасной. Кореличские мужчины говорят о женщинах

? Сяргей БРЫНКЕВІЧ,
старшыня ДП “Племзавод «Карэлічы”:

– Амаль палова працаўнікоў нашага сельгаспрадпрыемства – прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва, якія ўмела спраўляюцца з адпаведным участкам работы. Жывёлагадоўчая сфера альбо агранамія, бухгалтарскі ўлік альбо эканамічныя паказчыкі – у любым накірунку жанчыны нашага прадпрыемства працуюць старанна і з поўнай аддачай, з’яўляюцца прафесіяналамі сваёй справы. Працаваць з імі лёгка і прыемна, бо менавіта прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва прыўносяць у наш калектыў душэўную раўнавагу і адчуванне спакою.

Міжнародны жаночы дзень – свята, напоўненае шчырымі словамі ўдзячнасці за прафесіяналізм у рабоце і гармонію ў сям’і. Напярэдадні вясенняга свята ад усёй мужчынскай паловы калектыву прадпрыемства хочацца павіншаваць жанчын, якія штодзень азараюць нас сваімі ўсмешкамі і цяплом, здароўя, упэўненасці ў заўтрашнім дні і сямейнага дабрабыту.

? ? ?

? Для Сергея МОКАТА Международный женский день поистине особенный. В этот весенний праздник на него как ни в какой другой день возлагаются приятные обязанности не только мужа, но еще и отца двух принцесс, брата и дяди. В его окружении куда ни посмотри – женщины, девушки и девочки.

Сестра Татьяна младше брата на 4 года. Так что Сергею досталась завидная роль старшего в семье.

– В детстве друзьями мы не были уж точно, зато потом, когда подросли, и заступаться друг за друга стали, и на дискотеки бегать. Татьяна с семьей живет в Минске, но часто приезжают в Еремичи. Не просто в дом, а к нам. И сестра, и племянница тянутся, любят нас, – улыбается Сергей.

– Сегодня у меня прекрасная жена Елена и две замечательные дочки – Есения и Анна. Люблю их безумно, позволяю им все – когда играем, дом трещит по швам. Мама у нас не строгая – строгий я, могу и отругать за дело. Воспитание дочерей – моя обязанность, поэтому я прикладываю все усилия, чтобы сделать все как можно лучше. Из-за работы командиром отделения пожарного аварийно-спасательного поста №11 в агр. Еремичи внимания семье уделяю меньше, чем хотелось бы. Ухожу на работу, когда все спят, а возвращаюсь – тоже все спят. Зато, когда у меня выходной, дом стоит на ушах. Мы играем, гуляем, проводим как можно больше времени вместе. Дети любят прятки и аттракционы, а если любят, то я просто обязан исполнить их желания. Для своих любимых ничего не жаль. Платья – каждый праздник. Восьмое марта не исключение.

? ? ?

? Уладзіслаў БУМАЙ,
выхаванец старэйшай групы ДУА «Яслі-сад № 1 г.п. Карэлічы»:

— Я люблю вясну за тое, што 8 Сакавіка адзначаецца свята нашых мам. Мая матуля Таццяна Вячаславаўна Бумай самая лепшая на свеце. Яна працуе бухгалтарам у Карэліцкай раённай газавай гаспадарцы. Сваю справу моцна любіць.

Мы з мамай шмат часу праводзім разам. Ходзім на прагулкі, чытаем кніжкі, я дапамагаю ёй па доме. Яна і выдатны кулінар: пячэ цудоўныя торты, гатуе розныя салаты. Усё вельмі смачнае: задаволены і мы, і госці. Я хачу пажадаць матулі з нагоды веснавога свята заставацца заўсёды такой жа клапатлівай і ласкавай.
У мяне ёсць малодшая сястрычка Даша. Яна таксама ходзіць у садзік. Вясной ёй споўніцца тры гады. Сваю сястру моцна люблю і хачу, каб яна заўсёды ўсміхалася і была вясёлай. Даша дапытлівая, любіць пагуляць з канструктарам, пастаянна нешта будуе. Сястра таксама любіць разглядаць кніжкі-казкі і вельмі радуецца, калі дарослыя іх чытаюць.

У мяне таксама ёсць бабуля Галя і прабабуля Валя. З імі люблю бавіць час, бо яны вельмі добрыя. Расказваюць розныя гісторыі пра мінулае, нашых родзічаў, разам вучым вершы. Мне заўсёды з імі цікава і весела.

Да 8 Сакавіка вырашыў падарыць матулі і бабулям незвычайны падарунак — абяцанне не сваволіць і заўсёды быць паслухмяным. Думаю, што слова стрымаю.

Падрыхтавалі Аксана ЯНУШ, Лізавета МУЦІЛОВІЧ, Галіна СМАЛЯНКА
Фота аўтараў