Акция «Неделя леса» стартует на Кореличчине 13 апреля

Штогод у Беларусі, у тым ліку і на Карэліччыне, праходзіць добраахвотная акцыя “Тыдзень лесу”. У гэтым годзе яна пройдзе з 13 па 20 красавіка і будзе прысвечана Году малой радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Актыўны ўдзел у акцыі прымае і Навагрудскі лясгас, у склад якога ўваходзяць лясніцтвы Карэліцкага раёна. У мінулым годзе, акрамя калектыву лясгаса, у Тыдні лесу прынялі ўдзел 23 установы адукацыі, арганізацыі і прадпрыемствы раёна. Усяго больш за 500 чалавек. Пасаджана 46 гектараў лесу, 29 гектараў ачышчана ад бытавога смецця.

У ходзе акцыі бягучага года ва ўсіх лясніцтвах плануецца высадзіць лес, добраўпарадкаваць і ачысціць яго ад захламленасці. Работнікі лясніцтваў запрашаюць усіх, хто хоча дапамагчы ў пасадцы і ачыстцы лесу. Лясгасы рыхтуюць пасадачны матэрыял і працоўны інвентар, які выдадуць на месцы.

Больш падрабязную інфармацыю аб правядзенні акцыі можна атрымаць у бліжэйшым лясніцтве або ў лясгасе па тэлефонах: 2-99-19, 2-08-56.

Аляксандр ДАСЬКО,
намеснік дырэктара Навагрудскага лясгаса
Фота Аксаны ЯНУШ