Карэліччына віншуе каталіцкіх вернікаў са святам Уваскрасення Пана Езуса Хрыста — Вялікаднем!

Паважаныя жыхары Карэліцкага раёна!

Прыміце самыя цёплыя віншаванні са светлым святам Уваскрэсення Хрыстова — Святым Вялікаднем!

Гэтыя вясновыя дні напоўнены асаблівым сэнсам. Яны аб’ядноўваюць людзей высокімі духоўнымі каштоўнасцямі, дапамагаюць кожнаму з нас адчуць дзіўную прыгажосць навакольнага жыцця.

Светлае Хрыстова Уваскрэсенне — гэта свята дабра, чалавекалюбства, міласэрнасці і спагады. Гэта ўрачыстасць веры і надзеі на ўмацаванне міру і дастатку на роднай зямлі. Хай яркае святло гэтага вялікага свята асвеціць вашы дамы, а радасць Вялікадня прынясе цеплыню і шчырасць адносін, дапаможа стаць больш чыстымі і памяркоўнымі адзін да аднаго, падорыць здароўе, шчасце і дабрабыт. Шчыра жадаем вам міру, дабра, любові, здзяйснення ўсіх вашых надзей і добрых пачынанняў!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

🕊❤🕊

Паважаныя жыхары Карэлiцкага раёна!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Вялікаднем!

Свята Уваскрэсення Хрыстова ўяўляе сабой вечны сімвал перамогі жыцця, дабра і справядлівасці. Асаблівая, ні з чым не параўнальная радасць гэтага свята перапаўняе сэрцы мільёнаў веруючых усяго свету, дапамагае далучыцца да каштоўнасцей і ідэалаў хрысціянства, дорыць пачуццё духоўнага адраджэння і абнаўлення.
Няхай святло гэтай вялікай урачыстасці не згасае ў вашых душах, абуджаючы імкненне жыць і працаваць на агульную карысць, у імя будучыні.
Жадаю вам невычэрпных духоўных сіл, моцнага здароўя, шчасця і поспехаў.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
па Навагрудскай выбарчай акрузе № 57
Папко В.М.

🕊❤🕊

У бляску таямніцы Ўваскрасення нашага Пана Езуса Хрыста сардэчна віншуем усіх жыхароў Карэліччыны са святам перамогі жыцця над смерцю, дабра над злом. Разам з апосталам Пятром ажыўляем у нашых сэрцах веру, надзею і любоў, якія дае Хрыстус — Бог Жывы. Панна Марыя, Найсвяцейшая Маці, няхай сваім позіркам, поўным любові, паказвае нам Езуса і дапамагае трываць, як вучням у Вячэрніку, на малітве і радасным разважанні таямніцы Вялікадня. Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

а. Ежы САКОВІЧ OSPPE,
пробашч парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Карэлічах
і св. Ганны ў агр. Варонча.
Вікарый а. Ануфрый АЛЬХОВІК OSPPE