Кореличский район с Россией объединяют тесные партнерские связи в экономике, туризме и культуре

???? ПАРТНЁРСКІЯ СУВЯЗІ
? ЭКАНОМІКА

Ігар ЛАЗАРЭВІЧ,
намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама:

— Знешнегандлёвы абарот тавараў Карэліцкага раёна з Расійскай Федэрацыяй у 2018 годзе склаў 3 млн 946 тысяч долараў і вырас у 2,6 раза ў параўнанні з 2017 годам. У тым ліку экспарт склаў 2 млн 779 тысяч долараў і павялічыўся ў 3,1 раза. Імпарт тавараў склаў 1 млн 166 тысяч долараў. Знешнегандлёвае сальда склалася станоўчае ў суме 1 млн 613 тысяч долараў супраць 253 тысяч долараў у 2017 годзе.

Найбольш актыўнымі партнёрамі Расіі з нашага боку з’яўляюцца ТАА “Вікас” і ТАА “Ніка”, якія пастаўляюць за мяжу ялавічыну і насенную бульбу. Так, “Вікасам” атрымана 2 млн 929 тысяч долараў, а ”Нікай” — 194,8 тысяч долараў.

? ТУРЫЗМ

Ігар ЛОЖАЧНІК,
вучоны сакратар установы “Музей “Замкавы комплекс “Мір”:

– У мінулым годзе разам з расійскімі калегамі з дзяржаўнага музея-запаведніка “Царскае Сяло” мы рэалізавалі сумесную выставу мундзіраў апошняга расійскага імператара Мікалая ІІ “З імператарскага гардэроба”. Праект быў прымеркаваны да стагоддзя заканчэння Першай сусветнай вайны і атрымаў досыць шырокі водгук у наведвальнікаў нашага замка. Акрамя таго, мы прынялі ўдзел у XX Міжнародным юбілейным фестывалі “Інтэрмузей-2018”, які прайшоў у Маскве. Таксама мінулы год запомніўся Мірскаму замку ўдзелам яго супрацоўнікаў у ІІІ Навукова-практычнай канферэнцыі “Сядзібы Смаленшчыны і Беларусі, іх уладальнікі і насельнікі. Музыка. Архітэктура. Садова-паркавае мастацтва”. Увогуле, наша супрацоўніцтва з Расіяй у сферы турызму заўсёды носіць значны і вельмі грунтоўны характар.

? КУЛЬТУРА

Наталля ГАРОДНІК,
дырэктар Карэліцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці:

– Больш за сямнаццаць гадоў наш раён цесна супрацоўнічае з горадам Краснагорскам Маскоўскай вобласці. Штогод творчыя калектывы Карэліччыны прымаюць удзел у міжнародным фестывалі “Новы свет”, заўсёды прывозячы на Радзіму прызавыя месцы. Да таго ж сёлета на тэрыторыі нашага раёна ўпершыню адбудзецца міжнародны оўпэн-эйр фестываль “Friendship”, на які таксама будуць запрошаны госці з суседняй краіны. Акрамя таго, культурныя сувязі паміж Беларуссю і Расіяй падмацоўваюцца і маладзёжным абменам: кожнае лета нашы хлопчыкі і дзяўчынкі едуць у Краснагорск, а маленькія расіяне з вялікай ахвотай прыязджаюць у дзіцячы аздараўленчы лагер “Вясёлка”.

Падрыхтавалі Іна ЛЕЙКА, Вікторыя КАСЦЮК