Пробное тестирование на знание Правил дорожного движения жители Кореличского района могут пройти в МРЭО ГАИ Новогрудского РОВД

? «Ці можна прайсці пробнае тэсціраванне ў МРЭА ДАІ Навагрудскага РАУС? І ці прадастаўляюцца транспартныя сродкі для здачы экзамену?» (З тэлефоннага запыту)

– Акрамя адміністрацыйных працэдур – рэгістрацыя, зняцце і пастаноўка на ўлік транспартных сродкаў, у МРЭА ДАІ прадастаўляецца магчымасць прайсці пробнае тэсціраванне на веданне Правіл дарожнага руху, – адказвае начальнік МРЭА ДАІ Навагрудскага РАУС Уладзімір ВАСІЛЕЎСКІ. – Агульная база экзаменацыйных пытанняў МРЭА складае каля 2000, з якіх у выпрабавальным тэставанні выкарыстоўваецца прыблізна 50% ад агульнай колькасці пытанняў. Таму любы жадаючы ў перыяд з 14.00 да 17.00 гадзін у працоўныя дні МРЭА мае магчымасць прыйсці да нас у кабінет №6 (экзаменацыйны клас) і паспрабаваць свае сілы перад экзаменам. Паслуга платная (30 хвілін каштуе 10 руб. 20 кап., 1 гадзіна – 18 руб. 70 кап.). Разам з тым у МРЭА ДАІ для ўсіх жадаючых маецца магчымасць прадастаўлення навучальнага аўтамабіля (Лада Прыёра) для здачы практычнага экзамену (пляцоўка – 8 руб., горад – 13 руб. 50 кап.), таксама ёсць і матацыкл для здачы экзамену (кошт паслугі – 4 руб. 30 кап.).

На дадзены момант у МРЭА ДАІ пры выдачы дзяржзнакаў выкарыстоўваецца генератар выпадковых лічбаў, г.зн. выбар ідзе з тых дзяржзнакаў, якія маюцца ў наяўнасці. Аднак ёсць платная паслуга, якая прадугледжвае атрыманне дзяржзнаку з лічбамі, якія падабаюцца (з прапанаваных выбраць – 10 БВ, выканаць знак жадаемай камбінацыі – 60 БВ).

Патрэбную інфармацыю ўсім зацікаўленым можна атрымаць і ў прылажэнні Viber у групе МРЭА ДАІ Навагрудскага РАУС.