Проект «Земляки». Журналисты газеты «Полымя» окунулись в жизнь Турецкого сельсовета

Ад думкі да справы

У сённяшнім спецвыпуску праекта «Землякі» асноўным цэнтрам увагі стаў Турэцкі сельскі Савет, пра жыццё якога мы пагаварылі з яго старшынёй Сяргеем Васільевічам БАРЫЧЭЎСКІМ.

– У мінулым годзе былі добраўпарадкаваны тры месцы для збору смецця на могілках. Зрабіць гэта было неабходна, таму што на тэрыторыі нашага сельсавета іх 15 – лічба не малая. Да таго ж у вёсцы Беразавец мы паставілі агароджу, пастаянна абкошваем прылягаючую тэрыторыю. Па меры неабходнасці спілоўваем дрэвы – у цэлым клапоцімся аб тым, каб усё выглядала акуратна і прыгожа.

Што датычыцца пустуючых дамоў, то ў 2018 годзе чатыры былі ліквідаваны. На дадзены момант сельсавет налічвае 1350 домаўладанняў, 713 з якіх не былі афіцыйна перададзены ў спадчыну, – тлумачыць Сяргей Васільевіч. – У антысанітарных умовах знаходзяцца 90 дамоў, з гаспадарамі якіх мы пастаяна спрабуем выйсці на кантакт. Але знайсці іх часам проста немагчыма: хтосьці змяніў адрас жыхарства, а хтосьці і ўвогуле з’ехаў за мяжу. Гэта досыць карпатлівая праца, але, безумоўна, важная і патрэбная – у першую чаргу для нас саміх.

Таксама вядзецца праца па добраўпарадкаванні помнікаў і месцаў воінскіх пахаванняў. На сённяшні дзень у належны стан прыведзены амаль усе знакавыя месцы Турэцкага сельсавета. І, трэба дадаць, значную дапамогу ў гэтым аказалі прадстаўнікі КУСП “Чарняхоўскі-Агра”, за што я хачу выказаць ім вялікую падзяку.

Дарэчы, вельмі прыемна, што знешні выгляд сельсавета хвалюе не толькі мясцовую ўладу. Так, напрыклад, па ініцыятыве жыхароў Турца пачалося добраўпарадкаванне сажалкі на вуліцы Мірскай. На дадзены момант ліквідаваны кусты, а ў бліжэйшы час пры дапамозе бульдозера сажалка будзе канчаткова ачышчана, каб у далейшым была магчымасць напоўніць яе чыстай вадой.

Жыццё ў нас ціхае, мірнае. Часам жыхары звяртаюцца па пытаннях якасці дарог, наяўнасці ў той ці іншай вёсцы крамы, закрыцця міні-палігонаў. Што тычыцца апошняга, то мы растлумачваем: неабходна заключаць дагавор на вываз цвёрдых бытавых адходаў з Карэліцкім камунгасам, які, дарэчы, каштуе капейкі. На дадзены момант з пятнаццаці вёсак толькі чатыры не ахоплены гэтай паслугай, але мы пастаянна вядзём размовы і раім нашым землякам задумацца пра гэта.

? «Счастье-то в мелочах!»

Где родился, там и пригодился – этой простой истины придерживается Наталья Ивановна ЯСЮЛЯ из агрогородка Турец. Сегодня женщина работает инспектором социальной службы, она жена замечательного человека — Николая Игнатьевича, исполняющего обязанности главного ветеринарного врача. Вместе с мужем они вырастили настоящих мужчин – восьмиклассника Диму и выпускника- одиннадцатиклассника Кирилла. А, казалось бы, совсем недавно Наталья Ивановна с маленькими детьми на руках переехала в предоставленный мужу президентский домик.

– Телевизора дома не было, так я пошла в магазин, купила совсем небольшой, уже веселее было, – вспоминает женщина.

– Наталья Ивановна, а не рассматривали Вы переезд в более крупный город Гродно, Новогрудок? Или хотя бы Кореличи?

– Нет, здесь мой дом, моя семья, дети, родители. Где родился, там и пригодился. Так и у меня.

Наталья Ивановна была и в областном центре, и в столице, когда получала образование, но все равно судьба вернула ее ближе к малой родине.

Проработав долгое время в клубе в Лыковичах, по переезду в Турец женщина попыталась остаться в культурной сфере соседнего Дома культуры, но желание не исполнилось – вакансий на тот момент не было. Но даже это не помешало Наталье Ивановне остаться в кругу любимой профессии. Сегодня, будучи инспектором социальной службы, женщина не пропускает ни единого мероприятия в местном ДК, выступая как в роли зрителя, так и для зрителя.

– Я не считаю себя местной, – делится Наталья Ивановна. – Но тем не менее мне здесь хорошо. Агрогородок постоянно обновляется, улучшаются фасады зданий, природа – все вокруг. Да и люди здесь хорошие. Особенно повезло с соседями. Когда дети были маленькими, то и на пикники выходили, и просто собирались вместе. Дети-то приблизительно одного возраста. Праздники и поводы создавали практически из ничего – вместе было весело в любой ситуации. Дружили очень хорошо. Помочь с чем-то – всегда пожалуйста. Детей из школы забрать – тоже не проблема. Хоть в душе я и не коренная жительница, мне здесь хорошо, человек я такой – если все вокруг спокойно, то и мне приятно. Счастье-то в мелочах!

? Равеснік вобласці: ля дома — усё знаёма

У знакавы для ўсіх жыхароў Гродзеншчыны год, калі вобласць святкуе 75-годдзе са дня ўтварэння, 12 верасня свой асабісты юбілей адзначыць Аляксандр Аляксандравіч САМЕЦ з аграгарадка Турэц. Ён аднагодак Гродзенскай вобласці, а гэта значыць, што ўсе значныя падзеі і этапы яго жыцця напрамую звязаны з лёсам краіны, вобласці, раёна і роднай гаспадаркі, якой ён прысвяціў усю працоўную дзейнасць.

Родам Аляксандр Аляксандравіч з вёскі Лыкавічы Турэцкага сельсавета. Здаецца, што прыказка “дзе нарадзіўся, там і спатрэбіўся” складзена нібыта пра яго.

Шмат гора і людскіх ахвяр прынесла Гродзеншчыне Вялікая Айчынная вайна. Пакінула яна трагічны адбітак і на сэрцы майго субяседніка.

– Бацька загінуў на фронце. У той час мне было ўсяго два месяцы. Нават татам не паспеў яго назваць, – з горыччу расказвае мужчына. – Словы ўдзячнасці – матулі за мужнасць і сілы. Яна вырасціла нас з сястрой і дала дарогу ў жыццё.

А жыццёвая дарога Аляксандра Аляксандравіча непарыўна звязана з малой радзімай. Скончыў 8 класаў Турэцкай школы, яшчэ два гады наведваў вячэрнія заняткі. Адслужыўшы ў Латвіі дыспетчарам у сувязных войсках, вярнуўся на Карэліччыну.

– Маці клікала дадому. Яно і зразумела: працы па гаспадарцы было непачаты край. А хто, як ні я, мог ёй дапамагчы? – нібыта сам сабе задае рытарычнае пытанне мужчына. – Вярнуўся, пайшоў працаваць спачатку прыцэпшчыкам трактарыста, а потым і трактар далі, калі скончыў вучылішча.

Пэўны этап жыцця Аляксандра Самца звязаны з гадамі вучобы ў партыйнай школе ў Магілёве. Тут ён сустрэў будучую жонку Раісу Ільінічну, з якой у 1973 годзе вярнуўся ў Карэліцкі раён. Працаваў спачатку дыспетчарам, потым аграномам.

– Ля дома – усё вядома. Так аднойчы сказаў Іосіф Віктаравіч Некраш, які ў той час працаваў галоўным аграномам у гаспадарцы, – працягвае дзяліцца сваім жыццёвым лёсам мужчына. – Ведаеце, ён быў мне быццам бацька. А колькі працоўнага вопыту перадаў! Праз некаторы час паступіў у Гродзенскі аграрны інстытут і быў назначаны галоўным аграномам. Пыл, мора зелля, дзень і ноч у полі. Але мы працавалі, стараліся, дысцыпліны прытрымліваліся. Без яе нельга. Ды і без гаспадарчага падыходу нікуды. За час працы чатыры машыны з’ездзіў, па 100 кіламетраў за дзень па палях мог накалясіць. Гэта сёння ўсе з мабільнымі тэлефонамі: патэлефанаваў – і ўжо ведаеш, дзе ўзарана і што пасеяна. Раней неабходна было даехаць і паглядзець.

Калі чалавек правільна абраў прафесію свайго жыцця, былой яна ніколі не стане, нават пасля выхаду на заслужаны адпачынак. Таму і сёння Аляксандр Аляксандравіч цікавіцца дасягненнямі агранамічнай галіны роднай гаспадаркі.

– Ведаеце, па-добраму зайздрошчу сённяшнім механізатарам. На якой тэхніцы яны працуюць, люба-дорага глянуць. У кабіне камбайна, нібыта ў пакоі, сядзіш, – з энтузіязмам у голасе адзначае былы аграном. – Таму і ўраджайнасцю сучасныя аграрыі могуць пахваліцца: 65 ц/га, 70 ц/га атрымліваюць. Памятаю, як мы пачыналі з 29 ц/га. Потым былі 32 ц/га, 36 ц/га.

Менавіта за значны ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі Аляксандр Самец узнагароджаны медалём “За працоўную адзнаку”.

Безумоўна, значнай складаючай яго жыцця стала праца на роднай зямлі. Аднак любая справа спорыцца, калі адчуваеш падтрымку родных людзей. Больш за 45 гадоў поруч з Аляксандрам Аляксандравічам ідзе яго другая палавінка Раіса Ільінічна. У сям’і Самец узгадаваліся двое сыноў, Генадзій і Дзмітрый, кожны з якіх знайшоў свой шлях у жыцці. Абодва засталіся і працуюць на Карэліччыне. А гэта значыць, што яны частыя і самыя жаданыя госці ў бацькоўскім доме.

Спецвыпуск падрыхтавалі Аксана ЯНУШ, Вікторыя КАСЦЮК і Лізавета МУЦІЛОВІЧ
Фота аўтараў і Марыны КАЗЛОВІЧ