Светлы настрой Вербнай нядзелі напоўніў сэрцы маленькіх і дарослых праваслаўных вернікаў у Карэлічах (фота)

🕊 Вечарам 20 красавіка ў храме святых апосталаў Пятра і Паўла ў Карэлічах дзеці і дарослыя з прыгожа ўбранымі вербамі распачалі ўрачыстасць Увахода Ісуса Хрыста ў Іерусалім, а таксама ўзгадалі цуд уваскрасення Лазара. Традыцыйна кульмінацыяй святкавання стане нядзеля, але ўжо сёння вернікі атрымалі вялікую Божую ласку і радасць. Хай асвечаныя вербы, а галоўнае — моцная вера, захоўваюць карэліччан ад болю, нязгод і роспачы ды прыносяць у кожны дом любоў, цеплыню і дабрабыт!

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара