В Кореличском районе названы лучшие сайты организаций и предприятий

У ДУА «Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў» праведзены семінар-вучоба ідэалагічнага актыву раёна пад старшынствам галоўнага спецыяліста сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама Генадзія Карпаленкі.

Сайт Мирского ГХПТК

Сайт ГП «Луки-Агро»

Вялікую цікавасць у прысутных выклікала выступленне старшага выкладчыка ДУА «Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі», лектара Гродзенскай абласной арганізацыйнай структуры РДГА «Беларускае таварыства «Веды» Людмілы Тарымы аб ролі сям’і ў выхаванні дзяцей. Даходліва, цікава, на прыкладах з паўсядзённага жыцця лектар расказала аб тым, чым трэба бацькам кіравацца штодзённа, каб дзіця расло здаровым, выхаваным, шчаслівым і змагло паспяхова вызначыцца ў жыцці.»У дзяцей заўсёды кепска атрымлівалася слухацца дарослых, затое заўсёды выдатна ўдавалася ў іх пераймаць», — да слоў мысліцеля, якія прывяла лектар, варта было б прыслухацца бацькам, бо ў дзецях, як у люстэрку, яны ўбачаць сябе.
Не менш актуальная тэма, якая прагучала на семінары-нарадзе, — аб папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у пажаранебяспечны вясенне-летні перыяд. Да яе звярнуўся ў сваім выступленні намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Анатолій Шоўк. Прамоўца засяродзіў увагу ідэолагаў раёна на пытанні правільнага спальвання сухой расліннасці падчас навядзення парадку на прыдамавых тэрыторыях.

На семінары-вучобе таксама былі падведзены вынікі агляду-конкурсу «Лепшы сайт дзяржаўнай установы (арганізацыі) Карэліцкага раёна». Пераможцамі прызнаны: у намінацыі «Адукацыя і навука «— УА «Мірскі ДМПТК»(першае месца), ДУА «Сярэдняя школа г.п. Мір» (другое), ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка» (трэцяе); у намінацыі «Вытворчыя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы» — ДП «Лукі-Агра»(першае), ДП «Цырын-Агра» (другое), СВК «Жухавічы» (трэцяе); у намінацыі «Здароўе і медыцына «— УАЗ «Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца» (першае); у намінацыі «Культура, захапленні, мерапрыемствы» — ДУ «Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці» (першае месца).

Ганаровай граматай Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта адзначана спецыяліст па кадравай рабоце, адказны за ідэалагічную работу Карэліцкага ўнітарнага камунальнага прадпрыемства бытавога абслугоўвання насельніцтва Марыя Яраш за добрасумленную шматгадовую працу, эфектыўную ідэалагічную работу і высокі прафесіяналізм.

На нарадзе абмеркавана падрыхтоўка і правядзенне ўрачыстых мерапрыемстваў з нагоды Свята працы.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Лізаветы МУЦІЛОВІЧ