В Кореличском районе приводят в порядок формы увековечения защитников Отечества и жертв войн

 

Карэліцкі раён зараз знаходзіцца ў актыўнай фазе прывядзення ў парадак формаў ушанавання абаронцаў Айчына і ахвяр войнаў.

Помнік Герою Савецкага Саюза Уладзіміру Царуку ў аграгарадку Ярэмічы ўжо добраўпарадкаваны.

На тэрыторыі Карэліцкага раёна налічваецца 78 формаў ушанавання абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў. З іх 43 — гэта воінскія пахаванні, 34 помнікі воінскай славы і адзін мемарыяльны комплекс. Гэты год асабліва знакавы для нашай краіны: беларусы адсвяткуюць 75-годдзе з дня вызвалення Радзімы. Таму важна прыняць меры па прывядзенні ў належны стан воінскіх пахаванняў. 

Да 15 красавіка формы ўшанавання будуць прыведзены ў належны стан.

Помнік загінулым у вёсцы Кайшоўка хутка будзе адноўлены.

Да 1 мая бягучага года на межах воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў на мясцовасці будуць узведзены агароджы альбо высаджана жывая зялёная загарадзь з драўняна-хмызняковых парод. Гэтая праца будзе праведзена ў рамках рэспубліканскага суботніка.

Мірскі мастацкі прафтэхкаледж да 1 мая правядзе работы па аднаўленні помніка на брацкай магіле вайсковага пахавання Першай Сусветнай вайны, размешчанага на ўсходняй ускраіне агр. Турэц.

Карэліцкі РУП ЖКГ зоймецца добраўпарадкаваннем мемарыяльнага комплексу «Зорка»брацкай магілы ў г.п. Мір.

У пытанні навядзення парадку на месцах пахаванняў дапамогу акажуць і школьнікі раёна. Валанцёры правядуць суботнікі на ўсіх формах ушанавання, замацаваных за ўстановамі.

На добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан мемарыяльнага комплексу «Зорка», пахаванняў мірных жыхароў г.п. Мір (вул. Танкістаў, вул. Кастрычніцкая), брацкай магілы ў г.п. Мір (пл. 17 Верасня) будзе накіравана 4500 рублёў з мясцовага бюджэту.

Месца масавага знішчэння мірных жыхароў у аграгарадку Турэц гатова да новага сезону.

 

Іна ЛЕЙКА

Фота прадастаўлена ідэалагічным актывам Карэліцкага раёна