Поздравление с Днем Государственного герба и флага Республики Беларусь от Кореличского райисполкома и районного Совета депутатов

Паважаныя карэліччане! Прыміце шчырыя віншаванні

з Днём Дзяржаўнага герба

і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь!

 

Сёння Дзяржаўны герб і сцяг з’яўляюцца агульнапрынятымі атрыбутамі дзяржаўнасці, у якіх адлюстраваны гістарычныя славянскія карані беларускага народа.

Яны ўяўляюць асноваўтвараючую ідэю роўнасці ўсіх грамадзян рэспублікі незалежна ад сацыяльнай і рэлігійнай прыналежнасці, шырока прымяняюцца ў паўсядзённым жыцці грамадства, у дыпламатычных адносінах дзяржаў.

Мы з гонарам адзначаем Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь як сімвал патрыятычнага аб’яднання грамадзян, імкненне народа жыць у міры і згодзе, годнай працай ствараючы аснову дабрабыту нашай дзяржавы.

У гэты знамянальны дзень жадаем усім вам дабра, шчасця і поспехаў у імя працвітання роднай Беларусі.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў