Апошні званок у Мірскай школе зачараваў пяшчотным вальсам і цеплынёй урачыстасці (фота)

Напоўненае вясёлкай самых светлых пачуццяў свята Апошняга званка ў Мірскай сярэдняй школе падарыла дзецям, бацькам і настаўнікам незабыўныя імгненні. Пад пяшчотныя гукі вальса і радасныя пералівы званочкаў прысутныя развітваліся з яшчэ адным навучальным годам. А ён, дарэчы, традыцыйна выдаўся для Мірскай школы яскравым і паспяховым, падкрэсліла начальнік упраўлення адукацыі Карэліцкага райвыканкама Ірына Асташэвіч: «Жадаю вам і надалей дасягаць самых высокіх вяршыняў, а вам, нашы дарагія выпускнікі, абавязкова здзейсніць свае мары, каб апраўдалі надзеі бацькоў і ніколі не забывалі родную школу, сталі людзьмі з вялікай літары!»

? P.S. Шаноўныя сябры, яшчэ больш здымкаў размешчаны ў фотаальбоме «Апошні званок у Мірскай школе | 31.05.2019 г.», які знаходзіцца ў афіцыйных суполках газеты «Полымя»:
? ВКонтакте — «Типичные Кореличи»
? Одноклассники — «Карэлічы па-беларуску I Кореличи на белорусском»

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара

? СВЯТОЧНЫ ФОТААЛЬБОМ ?