Карэлічы прыядналіся да святкавання Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Беларусі (фота)

?? 12 мая наша краіна адзначае Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга. З нагоды свята на плошчы 17 Верасня ў Карэлічах адбыліся ўрачыстасці.

Юныя і дарослыя карэліччане са светлымі думкамі і надзеямі на дабрабыт і спакой сабраліся разам у знак павагі да сімвалаў суверэнітэта краіны. У прамове начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, старшыня РА ГА «Беларускі саюз жанчын» Іна Санчук заўважыла, што свята ў чарговы раз аб’яднала розныя пакаленні і нагадала кожнаму пра такія каштоўнасці беларусаў, як любоў да радзімы, самаідэнтычнасць, незалежнасць, добрасуседства і мір.

Ганаровае права падняць Дзяржаўны сцяг Беларусі прадаставілі старшыні раённай ветэранскай арганізацыі Ніне Яфрэмавай і вучню 1″Б» класа сярэдняй школы №1 Арцёму Скіпіну, а сцяг гарадскога пасёлка Карэлічы — рэжысёру РЦКіНТ Міхаілу Башко і вучаніцы 6″А» класа сярэдняй школы №1 Анастасіі Яцук. Яркіх фарбаў ўрачыстаму моманту дадалі выпушчаныя ў небы паветраныя шары колераў дзяржаўных сімвалаў нашай краіны.

Знакава тое, што ў такі асаблівы дзень карэліцкія школьнікі былі прынятыя ў шэрагі грамадскага аб’яднання «Акцябраты». Значкі ім ўручылі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, старшыня РА ГА «Беларускі саюз жанчын» Іна Санчук, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне, начальнік аддзела дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва, прадстаўнік РА ГА «Белая Русь» Наталля Гоцка, старшыня Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Лідзія Шэўка, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Пянькоўская, начальнік Карэліцкага маслацэха ААТ «Малочная кампанія «Навагрудскія дары», прадстаўнік РА ГА «Беларускі саюз жанчын» Ларыса Рапавец.

Вучні 1″А» і 1″Б» класа сярэдняй школы №1, а таксама 2 «А» і 2″Б» класа сярэдняй школы №2 пасля цырымоніі пасвячэння з гонарам паказвалі настаўнікам і бацькам акцябрацкія «зорачкі» і абяцалі быць смелымі, сумленнымі і справядлівымі, добра вучыцца і шанаваць Беларусь і яе сімвалы — герб і сцяг.

?? ДАВЕДКА

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з дзвюх гарызантальных палос: чырвоная верхняя паласа пакрывае дзве траціны вышыні сцяга, а зялёная ніжняя паласа пакрывае адну ніжнюю траціну. Вертыкальны беларускі арнамент (чырвоны на белым), які займае адну дзявятую частку даўжыні сцяга, змяшчаецца каля флагштока, паралельна яго кірунку. Суадносіны шырыні да даўжыні сцяга — 1:2. Чырвоны колер азначае свабоду і ахвяры продкаў беларусаў у барацьбе за незалежнасць, зялёны — сімвалізуе жыццё, надзею, вясну, адраджэнне, лясы і палі, беларускі арнамент, выкананы ў 1917 годзе Матронай Маркевіч, — старажытную культуру народа, духоўнае багацце, адзінства.

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой размешчаны ў сярэбраным полі зялёны контур Дзяржаўнай граніцы краіны, накладзены на залатыя прамяні ўзыходзячага над зямным шарам сонца. Уверсе поля знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамляе вянок з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева – кветкамі лёну. Вянок тройчы абвіты з кожнага боку чырвона-зялёнай стужкай, у сярэдняй частцы якой у аснове Дзяржаўнага герба ў два радкі напісаны золатам словы: “Рэспубліка Беларусь”.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара

?? ФОТАГАЛЕРЭЯ