Карэліцкія баксёры ў маі заваявалі золата адразу некалькіх міжнародных спаборніцтваў

? У маі на рынгу міжнародных спаборніцтваў карэліччане ўпэўнена атрымлівалі адну перамогу за другой.

У. Марчык, Я. Булдык, А. Орсіч, І. Дзёмушкін

? З 23 па 25 мая на базе маладзёжнага цэнтра “Гродна” ў абласным цэнтры адбыўся 49-ы Міжнародны турнір па боксе памяці Героя Савецкага Саюза Віктара Усава. Спаборніцтвы сабралі спартсменаў з Беларусі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны. Прадстаўнікі Карэліччыны мелі на турніры ашаламляльны поспех. Яўгеній Булдык і Арцём Орсіч у сваіх вагавых катэгорыях заваявалі золата.

А. Орсіч (на п’едыстале пасярэдзіне)

? Надзвычай паспяховымі ў маі выдаліся адкрытае першынства СДЮШОР па боксе ў Мінску і 4-ы Міжнародны турнір па боксе памяці двойчы Героя Савецкага Саюза Леаніда Бяды ў Лідзе для яшчэ аднаго карэліччаніна Уладзіслава Марчыка. На абодвух прэстыжных спаборніцтвах спартсмен заваяваў першыя месцы.

У. Марчык (пасярэдзіне)

Да слова, зараз усе трое пераможцаў вучацца ў Гродзенскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву. Але на змаганнях з ім заўжды побач і першы трэнер Іван Дзёмушкін, які і разгледзеў у хлопцах баксёрскі талент яшчэ ў гуртку на базе Карэліцкага раённага ЦТДіМ: “З першых дзён заняткаў Яўгеній, Арцём і Уладзіслаў дэманстравалі чэмпіёнскі характар і, сапраўды, сталі аднымі з лепшых. Безумоўна, наперадзе іх чакае шмат працы і выпрабаванняў, з якімі, ўпэўнены, яны справяцца на “выдатна”. Радуе, што і зараз на заняткі да мяне прыходзяць шмат адораных дзяцей з вялікімі перспектывамі на будучыню. Так што смела можна разлічваць нават на алімпійскія медалі”.

Я. Булдык, А. Орсіч, І. Дзёмушкін

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара і з асабістага архіва Івана ДЗЁМУШКІНА