Поздравление с Днем Победы от Кореличского райисполкома и районного Совета депутатов

Паважаныя ветэраны, працаўнікі тылу!

Дарагія карэліччане!

Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з Днём Перамогі! 9 Мая — адно з самых вялікіх і светлых святаў нашай краіны. Гэта дзень памяці і гонару за подзвіг нашага народа. Дзень, што аб’ядноўвае нас на працягу больш за сем дзясяткаў гадоў, робіць непераможнымі перад любымі выпрабаваннямі. Мы павінны памятаць, якой цаной дасталася Перамога, шанаваць памяць загінулых і праяўляць нястомны клопат пра ветэранаў.

Наш святы абавязак — захаваць гэтае неацэннае заваяванне для нашых дзяцей і ўнукаў. Нізкі паклон вам, паважаныя ветэраны, за веру і мужнасць, за волю і цярпенне. Вы — гонар нашай Карэліччыны. Здароўя вам, доўгіх гадоў жыцця! Хай будзе мірным неба; радасць, дабрабыт і шчасце прыйдуць у кожны дом.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў