Председатель Кореличского районного Совета депутатов Александр Шкадов провел встречу с трудовыми коллективами в Полужье

Старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў сустрэўся з членамі калектываў ДУА «Палужскі дзіцячы сад» і «СПЦ Карэліцкага раёна».

Старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў адзначыў, што сустрэчы з насельніцтвам у раёне праводзяцца рэгулярна — арганізоўваюцца «прамыя тэлефонныя лініі», сустрэчы членаў інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама з насельніцтвам раёна, справаздачы адказных асоб»раённай вертыкалі ў працоўных калектывах. У першую чаргу, ставіцца задача пачуць і абмеркаваць пытанні жыхароў раёна, даць на іх канкрэтныя, правільныя, шчырыя адказы.

Падчас сустрэчы прамоўца праінфармаваў прысутных пра асноўныя накірункі ў дзейнасці і развіцці раёна. Асноўным з’яўляецца сельскагаспадарчы, і карэліччане займаюць па многіх лідзіруючыя месцы ў вобласці. Станоўчая дынаміка назіраецца ў СВК «Свіцязянка-2003». Добрых вынікаў у працы дабіваюцца працаўнікі СВК «Жухавічы», «Лукі-Агра», «Маяк-Заполле».
Што датычыць развіцця сацыяльнай сферы раёна, Аляксандр Віктаравіч нагадаў аб адкрыцці ва УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» аддзялення гемадэалізу. Гэтая падзея дазволіць пацыентам атрымліваць неабходную медыцынскую дапамогу на месцы, і што немалаважна адкрылася дваццаць новых рабочых месцаў.
У выступленні прагучала занепакоенасць па пытаннях дэмаграфічнай сітуацыі. Па словах прамоўцы, у краіне шмат робіцца для гэтага: павышаюцца дапамогі па догляду за дзецьмі, устаноўлены аплачваемы водпуск маці па догляду дзіцяці да трох гадоў, працуе мацярынскі капітал і г. д.
Сярод задач на бліжэйшую перспектыву Аляксандр Шкадаў назваў наступныя: навядзенне належнага парадку на стадыёне «Юнацтва», афарбоўка фасада Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы, правядзенне работ па добраўпарадкаванні г.п. Мір і населеных пунктаў раёна.
Па меркаванні прадстаўніка мясцовай улады, праблемы сустракаюцца ў нашым жыцці, але яны паступова вырашаюцца. Звароты, якія найчасцей прыходзіцца разглядаць, часцей паступаюць ад гараджан-выхадцаў з раёна і дачнікаў. Карэліччане ў большасці сваёй імкнуцца не толькі шчыра працаваць, але і вырашаць злабадзённыя пытанні разам з уладай.
Пытанняў ад членаў калектываў падчас сустрэчы не паступіла. У сустрэчы таксама прыняў удзел старшыня Малюшыцкага сельвыканкама Віктар Дзірвук.
Галіна СМАЛЯНКА

Фота прадастаўлена ДУА «СПЦ Карэліцкага раёна»