Зелёная жатва набирает темпы. На Кореличчине скошено 20% трав первого укоса

Стартаваўшы ў пачатку мінулага тыдня, нарыхтоўка кармоў з траў першага ўкосу набірае абароты. У зялёнае жніво актыўна ўключыліся ўсе дзесяць сельгаспрадпрыемстваў Карэліччыны.

Па стану на 28 мая аграрыямі раёна скошана 2957 га, што складае 20% ад запланаваных 15000 га. Лідарам касавіцы з’яўляецца СВК “Жухавічы”, дзе на ўчарашні дзень скасілі 770 га з неабходных 2552 га. Дарэчы, жухавіцкія працаўнікі з’яўляюцца перадавікамі і па дзённай выпрацоўцы. Штодзень да агульнай плошчы скошаных траў яны дадаюць каля 97 га.

Плённа працуюць на касавіцы аграрыі СВК “Маяк-Заполле” і КСУП “Лукі-Агра”, дзе па стану на 28 мая скошана 494 га і 360 га адпаведна.

На сённяшні дзень усе гаспадаркі Карэліччыны прыступілі да нарыхтоўкі сенажу. На раніцу аўторка з плана 156405 тон у сянажныя траншэі закладзена 11535 тон, альбо 7%. І тут няма роўных жухавіцкім працаўнікам, якія нарыхтавалі 2634 тоны з запланаваных 30000 тон. Усяго па раёне на 28 мая нарыхтавана 1,13 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы.

У параўнанні з мінулым годам сёлета корманарыхтоўчая кампанія стартавала пазней. Аднак з самага яе пачатку надвор’е спрыяе працаўнікам, таму, узяўшы добры тэмп, ёсць усе шансы скончыць нарыхтоўку кармоў з траў першага ўкосу ў тыя ж тэрміны, што і ў 2018 годзе.

Аксана ЯНУШ
Фота аўтара