Бывшие узники нацизма Нина Мохань, Пётр Сочивко и Нина Шейман из Циринского сельсовета получили юбилейные медали к 75-летию освобождения Беларуси

Зусім хутка наша краіна будзе адзначаць адно з самых галоўных святаў – Дзень незалежнасці, напярэдадні якога ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і вязні нацызму гасцінна адкрывалі дзверы сваіх дамоў і запрашалі прадстаўнікоў улады, якія, у сваю чаргу, уручалі ім юбілейныя медалі “75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.

Былых вязняў нацызму з Цырынскага сельскага Савета наведала галоўны рэдактар раённай газеты «Полымя» Іна Лейка, якая падзякавала ім за Вялікую Перамогу, а таксама пажадала здароўя, аптымізму, ўвагі родных і блізкіх людзей.

Былы вязень Ніна Юльянаўна Мохань з вёскі Аканавічы Цырынскага сельсавета

Вязень нацызму Пётр Паўлавіч Сачыўка з аграгарадка Цырын

Былы вязень нацызму Ніна Іванаўна Шэйман з вёскі Валокі Цырынскага сельсавета

Юбілейны медаль “75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Вікторыя КАСЦЮК
Фота аўтара