Ночью 6 июня в д. Волца горел дом

6 чэрвеня ў 03-56 выратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары драўлянага нежылога дома ў вёсцы Волца Карэліцкага раёна. Мясцовы жыхар прачнуўся ад трэска шыферу на палаючым даху суседскага дома і патэлефанаваў па нумары 101.
Падраздзяленні МНС ліквідавалі ўзгаранне і не дапусцілі распаўсюджвання агню на суседні дом і гаспадарчую пабудову, якія знаходзяцца за некалькі метраў ад палаючага будынка. Са слоў
жыхароў вёскі, гаспадыня памерла каля пяці гадоў назад, і з тых часоў жыллем ніхто не карыстаўся.
Агнём знішчаны дах, пашкоджаны сцены.
Меркаваная прычына ўзгарання – неасцярожнае абыходжанне з агнём. Хто пранік у дом і зладзіў пажар, усталёўваюць праваахоўныя органы.
Карэліцкі РАНС