Депутат Палаты представителей Ольга Попко поздравляет медицинских работников с профессиональным праздником

Паважаныя работнікі і ветэраны аховы здароўя Карэліцкага раёна!

Ад усёй душы віншую вас з прафесійным святам!

У медыцыну прыходзяць па прызванні. Для таго, каб дапамагаць людзям, мала валодаць глыбокімі ведамі і адпрацаванымі навыкамі — неабходна душэўная шчодрасць і чуласць. Вы клапоціцеся пра самае галоўнае — здароўе людзей. Выратоўваеце самае дарагое — чалавечыя жыцці.

Велізарная ўдзячнасць вам за ваш прафесіяналізм, за ваша служэнне людзям, за тое, што штодзённа, шточасова, днём і ноччу, у святы і ў будні, аддаючы часцінку сябе, выконваеце сваю высакародную місію.

Няхай нязменнай узнагародай за вашу працу будзе прызнанне тых, каму вы падарылі радасць жыцця і веру ў свае сілы. Моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім!

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь шостага склікання па
Навагрудскай выбарчай акрузе № 57 Вольга ПАПКО.