С Днем экономиста поздравляют Кореличский райисполком и районный Совет депутатов

Паважаныя работнікі і ветэраны эканамічных службаў раёна!

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам — Днём эканаміста!
Перад вамі стаяць няпростыя задачы па эфектыўным, рацыянальным выкарыстанні грашовых сродкаў і матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў, вызначэнню перспектыў развіцця арганізацый і прадпрыемстваў Карэліцкага раёна, стварэнню і падтрыманню эфектыўных умоў для ўстойлівага эканамічнага росту і павышэння дабрабыту насельніцтва.
Упэўнены, што мабілізуючы свой шматгадовы вопыт, веды і навыкі, вы і ў далейшым будзеце актыўна працаваць на карысць нашага народа і краіны.
Жадаем здароўя, шчасця, стабільнасці, аптымізму, міру і дабра вам і вашым блізкім!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў