С Днем медицинского работника поздравляет Кореличский райисполком и районный Совет депутатов

Паважаныя работнікі і ветэраны ўстаноў аховы здароўя Карэліччыны!

Прыміце цёплыя і сардэчныя віншаванні з прафесійным святам – Днём медыцынскага работніка!

Ва ўсе часы ваша прафесія лічылася адной з самых высакародных і паважаных. Вы клапоціцеся аб жыцці чалавека з першых хвілін яго існавання, дапамагаеце зберагчы найвышэйшую каштоўнасць – здароўе, не шкадуючы ні сіл, ні часу, змагаецеся за жыцці людзей.

Ваша прафесія выключае права на памылку і патрабуе ад вас не толькі дакладных ведаў, павышанай адказнасці, валодання сучаснымі тэхналогіямі, але і душэўнага ўдзелу, які грае адну з рашаючых роляў у паспяховым лячэнні чалавека.

Прыміце шчырую ўдзячнасць за вашы працавітасць, прафесіяналізм і самааддачу, за тое, што прысвяцілі сваё жыццё дапамозе людзям.

Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, прафесійных поспехаў і дасягненняў.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.