3 ліпеня сустракаем Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь разам! Афіша святочных мерапрыемстваў у Карэлічах

🇧🇾 Святочныя мерапрыемствы,
прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь,
у г.п. Карэлічы 3 ліпеня 2019 г.

🇧🇾 Мемарыяльны комплекс «Зорка»

🌺 11.00–11.30 – анімацыйная праграма «Памяць часу непадуладна».

🇧🇾 Пл. 17 Верасня, г.п. Карэлічы

🌺 10:00–10:40 – тэатралізаванае шэсце-прадстаўленне “Ганарымся табой, Беларусь!”;

🌺 12.00–12:30 – тэатралізаванае прадстаўленне “Памяць светлую час захоўвае”;

🌺 12.30–14.10 – святочная праграма “Славім імя тваё, Беларусь!”. У праграме: узнагароджванне перадавікоў народнай гаспадаркі, канцэрт творчых калектываў раёна, акцыя грамадскіх аб’яднанняў “75 мірных гадоў”.

На працягу свята будзе працаваць горад майстроў “З крыніцы талентаў народных”, фотазона “Скарбы сялянскай хаты”, тэматычная пляцоўка «Гэта ўсё Беларусь – гэта спадчына наша”;

🌺 12.30–13:30 – маладзёжны фэст “Творчасць сучаснай Беларусі”, конкурс на лепшую беларускую ляльку “Беларусачка”;

🌺 12.30–13.30 – кулінарны фэст “Стравы па-карэліцку” (падворак сельскагаспадарчых прадпрыемстваў);

🌺 14.00–14:10 – абласная акцыя «Вальс Перамогі»;

🌺 20.00–24.00 – флэшмоб «Мы ўсе дзеці твае, Беларусь!», святочная акцыя “Беларускі сучасны касцюм”, падчас якой будуць прадстаўлены намінацыі “Этнаматывы ў сучасным адзенні” і “Этнааксесуары”. Адбудзецца майстар-клас па вырабе беларускай лялькі-абярэга. Святочны эстрадны канцэрт «Квітней пад сонцам, Беларусь мая!» з удзелам артыстаў беларускай эстрады Наталлі і Андрэя Язвінскіх.

🌺 22:00–22:10 – патрыятычная акцыя «Спяваем гімн разам»; святочны феерверк;

🌺 22:10–23:00 – канцэрт эстраднага калектыву «Art — Snezh»;

🌺 23:10–24:00 – дыскатэка.