В «Вясёлке» отдых в радость и на здоровье. 12 июня в торжественной обстановке состоялось открытие второй лагерной смены

Для 55 карэліцкіх юнакоў і дзяўчат ўрачыстае адкрыццё другой лагернай змены ў дзіцячым аздараўленчым лагеры “Вясёлка”, якое адбылося 12 чэрвеня, стала пачаткам новага перыяду ў іх жыцці, які, безумоўна, прынясе рабятам шмат станоўчых і незабыўных уражанняў.
На ўрачыстым мерапрыемстве прысутнічала начальнік упраўлення адукацыі Карэліцкага райвыканкама Ірына Асташэвіч, якая сардэчна павіншавала юнакоў з адкрыццём лагернай змены.


– Мы знаходзімся ў найпрыгажэйшым месцы Карэліччыны на беразе маляўнічага возера Свіцязь, у якім, дзякуючы цёпламу надвор’ю, вы зможаце накупацца ўдосталь, – звярнулася да рабят Ірына Асташэвіч. – Выхавацелі пастараюцца зрабіць ваш адпачынак цікавым і інфармацыйна насычаным, а повары – смачным і карысным для здароўя. Жадаю вам набыць новых сяброў і з вялікім жаданнем прыехаць у лагер у наступным годзе.
Выдатнага адпачынку і пазітыўнага настрою падчас прыбывання ў “Вясёлцы” пажадалі юным карэліччан дырэктар лагера Вікторыя Русецкая, благачынны цэркваў Карэліцкай акругі, протаіерэй Мікалай Орса, першы сакратар РК ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Яўгеній Пархамовіч.
Что ж чакае дзяцей падчас профільнай лідарскай змены “#СМАЙЛ” у дзіцячым аздараўленчым лагеры “Вясёлка”? Безумоўна, аздараўленне і адпачынак, які будзе, па-першае, насычаным культурнымі і спартыўнымі мерапрыемствамі.
Па словах дырэктара лагера Вікторыі Русецкай, запланавана правядзенне шматлікай колькасці конкурсаў, спартыўных гульняў, тэматычных праектаў, якія будуць прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі, 75-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці, II Еўрапейскім гульням, рэспубліканскай акцыі “Малая радзіма: эстафета карысных спраў” і інш.
Па-другое, смачным і сытным. У распрацаванае дзесяцідзённае меню ўваходзяць ўсе неабходныя дзіцячаму арганізму спажыўныя рэчывы, якія ўтрымліваюцца ў мясных і рыбных вырабах, малочнай прадукцыі, садавіне і гародніне. Да таго ж повары імкнуцца прыгатаваць ежу па-хатняму смачнай. Сёлета ў сталовай лагера ёсць новаўвядзенне: першыя стравы на кожны стол падаюцца ў каструлях, а напоі – у чайніку, дзякуючы чаму падтрымліваецца тэмпературны рэжым страў. Такім чынам дзеці могуць рэгуляваць памер порцыі і наліваць сабе столькі супу альбо кампоту, колькі з’ядуць ці вып’юць. Малодшым атрадам у гэтым дапамагаюць выхавацелі.
Па яскравых усмешках дзяцей і пазітыўнай сяброўскай абстаноўцы ў лагеры стала дакладна зразумела: дзецям тут падабаецца. І бацькам, дарэчы, таксама, аб чым падзялілася мама камандзіра другога атрада Ягора Секача Вераніка Сякач:


– Упершыню Егор прыехаў у “Вясёлку” некалькі гадоў таму. З таго часу летнія канікулы асацыіруецца ў сына менавіта з паездкай у лагер. Ведаеце, дадому ён вяртаецца поўны сіл і толькі пазітыўных эмоцый. Вось толькі пачынаецца другая змена, а ён ужо хоча застацца тут і на трэцюю. Безумоўна, і я абсалютна спакойна за сына, бо ён пад наглядам, накормлены і заняты карыснымі справамі. А самае галоўнае – ад лета ў яго застануцца вясёлкавыя ўражанні і цёплыя ўспаміны.

Оксана ЯНУШ

Фото автора