Юбилейные медали, приуроченные к 75-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков, получили Михаил Уласевич и Владимир Плиско из Райцевского сельсовета

Сёння, 21 чэрвеня, чарговыя ўзнагароды атрымалі яшчэ два чалавекі з Райцаўскага сельсавета — вязень нацызму Міхаіл Антонавіч Уласевіч і ветэран Вялікай Айчыннай вайны Уладзімір Канстанцінавіч Пліско. Юбілейныя медалі ўручылі намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Аляксандр Быліч, намеснік ваеннага камісара па тэрытарыяльнай абароне Карэліцкага раёна ваеннага камісарыята Навагрудскага і Карэліцкага раёнаў Валянцін Васько, першы сакратар РК ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Яўгеній Пархамовіч і намеснік старшыні СВК «Свіцязянка-2003» па ідэалагічнай рабоце Алена Клаўсуць.

Былы вязень Михаіл Антонавіч Уласевіч з вёскі Забердава Райцаўскага сельсавета

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Уладзімір Канстанцінавіч Пліско з вёскі Мінакі Райцаўскага сельсавета

Вікторыя КАСЦЮК
Фота аўтара