• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
20.10.2026, 13:00
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

Главная Лента новостей

Чем живет сегодня райпо на Кореличчине? Взгляд его руководителя Сергея Савко

by
06.07.2019
в Лента новостей, Общество, Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Сёлета спажывецкая кааперацыя Гродзеншчыны адзначае 75-годдзе. Плённая дзейнасць сямітысячнага калектыву абласнога спажывецкага таварыства з’яўляецца важным элементам эканамічнага жыцця рэгіёна. Значны ўнёсак у вялікую агульную справу робіць і Карэліцкі філіял. А тое, што спажывецкая кааперацыя ў нашым раёне дае такі ўдалы плён, гэта, у большай ступені, вынік зладжанай працы і прафесійнага майстэрства яго калектыву, упэўнены кіраўнік арганізацыі Сяргей Аляксандравіч Саўко.

Кореличи Кореличский район Молодые специалисты

– Першае, што я адчуў, калі прыйшоў у 2009 годзе працаваць намеснікам галоўнага бухгалтара ў Карэліцкае райспажыўтаварыства, гэта падтрымка калег. Я вельмі ўдзячны людзям, якія сталі для мяне тут сапраўднымі настаўнікамі, – Галіне Міхайлоўскай і Ганне Сцяпко. Яны заўжды дзяліліся з маладымі спецыялістамі практычнымі ведамі і каштоўнымі парадамі. І зараз у нас у калектыве захоўваецца такая пераемнасць пакаленняў. На сваім прыкладзе скажу, што, сапраўды, вучоба ў Навагрудскім гандлёва-эканамічным каледжы і Мінскім інстытуце кіравання дала мне выдатны фундамент, але калегі дапамаглі мне яго ўмацаваць. І ўжо ў 2010 годзе я заняў пасаду галоўнага бухгалтара, а ў 2017-м – дырэктара філіяла.

 ✅ – Якія ёсць асаблівасці працы ў сферы спажывецкай кааперацыі?

– Гаворка ідзе пра шматгаліновую і спецыфічную структуру. Да Карэліцкага філіяла адносяцца 33 гандлёвыя аб’екты: у райцэнтры, Міры і сельскай мясцовасці, а таксама 7 аўтамагазінаў. Займаемся мы і вытворчасцю – гэта цэхі мясных паўфабрыкатаў і хлебапячэння. Надаем значную ўвагу нарыхтоўчай дзейнасці, прымаем лом чорных і каляровых металаў, другасную сыравіну, мяса, дзікарослыя ягады, бульбу, гародніну і садавіну. Прадстаўлены ў грамадскім харчаванні: рэстаран “Колас” і буфет у лазні ў Карэлічах, кафе “Рагнеда” ў Міры, “Барвінак” у Жухавічах, “Надзея” ў Аюцавічах. Ёсць у нас і такі кірунак, як экспартная дзейнасць мясной прадукцыі, чарніц, бульбы. Развіваем новыя напрамкі. У мінулым годзе мы атрымалі ліцэнзію на ветэрынарную дзейнасць і пачалі рэалізоўваць оптам прэпараты гаспадаркам нашага і іншых раёнаў. Як бачыце, працуем актыўна, ёсць чым ганарыцца. Сёлета па прагнозным паказчыку па рознічным тавараабароце па выніках за паўгоддзе мы дасягнулі лічбы 102,2% і сталі другімі ў вобласці.

На фота: намеснік дырэктара Анастасія Урбановіч, дырэктар Сяргей Саўко і начальнік службы кадраў і ідэалагічнай работы Вольга Люцько.

 ✅ – Значыць, і калектыў у вас у філіяле вялікі?

– Так, 226 чалавек. Прычым, касцяк і найбольш запатрабаваная прафесія – прадаўцы. Дарэчы, мы ім прапаноўваем самы высокі заробак у Гродзенскай вобласці сярод іншых філіялаў. Працуюць у нас вадзіцелі, пекары, тэхнічны і адміністрацыйны персанал, таваразнаўцы, бухгалтары і шмат іншых добрых кадраў. Гэта і тыя, хто разам з намі ўжо дзесяцігоддзі, хочацца асабліва адзначыць Алену Кужалевіч, Ніну Шапуцька, Віктара Буку, Мікалая Кужалевіча, Зінаіду Тарасюк, Алену Лагуту, Станіславу Вадап’ян, Людмілу Шут, Наталлю Бунчук, Алу Шамкаловіч, Таццяну Андрэеву, Алену Кухарчык. Радуе, што да нас кожны год прыходзяць маладыя спецыялісты, а разам з імі і новыя ідэі, а мы, усваю чаргу, імкнемся спрыяць іх кар’ернаму росту. За вопыт і мудрасць удзячныя мы і нашым ветэранам – Аляксандру Русецкаму, Галіне Міхайлоўскай, Святлане Шэдзь, Кацярыне Траян, Ядвізе Друцька, Ніне Бянецкай, Лідзіі Лазарэвіч, Сямёну Мазуру.

 ✅ – На што зараз скіраваны асноўныя сілы Карэліцкага райспажыўтаварыства?

– Гэта мадэрнізацыя магазінаў “Родны кут” – наш значны праект, які распачаўся мінулым летам і ўжо даў адчувальны эканамічны эфект з ростам тавараабароту ад 5 да 30%. Гандлёвыя аб’екты на вуліцы Прытыцкага ў Карэлічах, Міры, Турцы, Палужжы, Луках, Аюцавічах, Райцы і Цырыне сёння адпавядаюць усім сучасным стандартам. Хутка сустрэнуць у новым абліччы пакупнікоў магазіны ў Міратычах і Варончы, на чарзе – Мядзвядка і Малюшычы. Паўсюль будзе адкрытая на 100% выкладка, поўнасцю заменіцца халадзільнае абсталяванне. І, безумоўна, мы працягнем развіваць у нашай арганізацыі тыя накірункі, якія ўжо маем не адзін год.

 ✅ – А з якімі думкамі вы сустракаеце прафесійнае свята?

– Наша будні – няпростыя. І хочацца, каб штодзённая праца работнікаў спажыўкааперацыі была прызнана і адзначана. Прыемна, што нядаўна Граматай Белкаапсаюза ўзнагароджана прадавец Сняжана Богуш з Міра, Ганаровай граматай аблспажыўтаварыства – аператар ЭВМ Наталля Сілко з Карэліч і прадавец Святлана Славута з Ярэміч. Шчыра жадаю калегам, каб і надалей мы дасягалі добрых вынікаў у прафесійнай дзейнасці, паспяхова вырашалі ўсе пастаўленыя задачы і наша арганізацыя ішла ў нагу з часам. Няхай на працы і дома ўсё ладзіцца, пануе спакой і дабрабыт, ва ўсіх справах спадарожнічае поспех і прыбытак!

 ✅ ДАРЭЧЫ

6 ліпеня – Міжнародны дзень кааператываў. Пачаткам сучаснага кааператыўнага руху можна лічыць 1844 год, калі група ткачоў з англійскага горада Рочдэйл стварыла першы спажывецкі кааператыў. Свята адзначаецца штогод у першую суботу ліпеня з 1923 года. Напачатку 1990-х гадоў яно зацверджана на ўзроўні ААН. У Беларусі статус дзяржаўнага нададзены Дню кааперацыі ў 2002 годзе.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».