В Кореличском районе завершается подготовка техники к уборочной кампании

Падрыхтоўка тэхнікі да ўборачнай кампаніі зерневых у Карэліцкім раёне выйшла на фінішную прамую. Гатоўнасць камбайнавага парка на сённяшні дзень складае 72%, а зернесушыльных комплексаў — 81%. Планавая гатоўнасць павінна быць дасягнута ўжо да 10 ліпеня. Аб гэтым на пасяджэнні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта паведаміў яго старшыня Віктар Шайбак.

Пад ураджай 2019 года пасеяна больш за 21 тысячу гектараў зерневых і зернебабовых культур, уключаючы кукурузу на зерне. Акрамя зерневай групы, неабходна ўбраць больш за 2,5 тысячы азімага рапсу.
У бягучым годзе аграрыі Карэліччыны плануюць атрымаць 109,3 тысячы тон хлеба.
Усяго ва ўборцы плануецца задзейнічаць 89 зернеўборачных камбайнаў. У бягучым годзе два новых камбайна з’явяцца ў СВК “Маяк-Заполле” і КСУП “Племзавод “Карэлічы”. Пры гэтым нагрузка на кожны складзе 266 гектараў.
“Гэта дастаткова высокая нагрузка на тэхніку, але пры правільнай арганізацыі работы праблем узнікнуць не павінна, — адзначыў Віктар Шайбак. — Мы маем намер максімальна хутка і ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны ўбраць зерневыя, толькі б не падвяло надвор’е”.
На сушцы зерня ў гаспадарках раёна будуць задзейнічаны 32 зернесушыльных комплекса. Як адзначалася на пасяджэнні райвыканкама, асаблівая ўвага зараз надаецца вагавай гаспадарцы: праводзіцца рамонт і паверка вагаў.

Іна ЛЕЙКА