Как в посёлке Мир прошла ярмарка вакансий

Створаная ў Карэліцкім раёне пастаянна дзеючая камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва працягвае сваю работу. Чарговая ярмарка вакансій адбылася щгарпасёлку Мір.

— Задача нашай камісіі — дапамагчы працаўладкавацца ўсім, хто гэтага хоча, — адзначыў намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама, намеснік старшыні камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Руслан Абрамчык. — У раёне завершана работа па ўдакладненні спісаў не занятых у эканоміцы працаздольных грамадзян, якія будуць аплачваць за гарачае водазабеспячэнне па поўным тарыфе, за 2018 год. Усяго 9 карэліччан увайшлі ў гэты спіс, не прадаставіўшы дакументы аб сваёй занятасці.

Ужо з 1 чэрвеня камісія пачала працаваць з новымі спісамі. На гэты раз вывучаецца база непрацуючых за першы квартал бягучага года. На ярмарку вакансій у Міры прыйшлі двое мужчын. Адзін з іх мае дыплом электрагазазваршчыка, доўга працаваў слесарам, але ўжо два гады не мае работы. Руслан Абрамчык праглядае спісы вакансій: “На мірскі ўчастак жылкамунгаса якраз патрэбен слесар з зарплатай у 450 рублёў. Пойдзеце?” Мужчына згаджаецца, пачынае абмяркоўваць дэталі працаўладкавання.

Яшчэ адзін жыхар Міра мае вялікі вадзіцельскі стаж, але хоча змяніць месца працы. Члены камісіі прапануюць яму некалькі вакансій. Так, у Мірскай бальніцы прыбіральшчыку абяцаюць 330 рублёў, паштальёну заплацяць столькі ж. Некалькі свабодных працоўных месцаў ёсць на птушкафабрыцы “Чырвонаармейская”. Патрэбны трактарысты, вадзіцелі, жывёлаводы, электраманцёр. На рукі тут можна атрымаць ад 350 да 400 рублёў. Мужчына абяцае падумаць і развітваецца.

Як расказала начальнік упраўлення па працы, занятасці i сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама Іна Богуш, у Карэліцкім раёне маецца 241 свабоднае працоўнае месца, з якіх 37,8% — вакансіі па рабочых прафесіях. На такую колькасць вакансій у раёне зарэгістравана 33 беспрацоўных. Па-ранейшаму запатрабаваны прадаўцы, тpaктарысты-машынiсты сельскагаспадарчай вытворчасці, аператары машыннага даення, электрагазазваршчыкі, токары, кантралёры-касіры, сацыяльныя paбoтнікі, жывёлаводы, электраманцёры. Рынак працы раёна зарыентаваны ў асноўным на пасады служачых, якія складаюць 62,2% ад агульнай колькасці вакансій. Асабліва запатрабаваны ветурачы і ветфельчары, урачы і медсёстры, заатэхнікі, работнікі культуры.

За шэсць месяцаў 2019 года з дапамогай упраўлення па працы, занятасці i сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама 277 чалавек атрымалі месца работы, 184 з іх зарэгістраваны беспрацоўнымі. 5 беспрацоўных накіраваны на перанавучанне, трое жыхароў раёна атрымалі фінансавую падтрымку для адкрыцця сваёй справы на суму 9078,02 рублёў.

У трэцім квартале 2019 года камісія па садзейнічанні занятасці насельніцтва працягне сваю работу. Так, пасяджэнні адбудуцца 24 ліпеня, 14 і 28 жніўня, 11 і 25 верасня ў 15.00 па адрасе: г.п. Карэлічы, пл. 17 Верасня, 9, кабінет 58. Па ўcix пытаннях неабходна звяртацца па тэлефонах: 2-08-32, 2-07-15.

Іна ЛЕЙКА
Фота аўтара