На Кореличчине практически завершили уборку рапса и массово приступили к жатве

Ва ўсіх раёнах кожнай з шасці абласцей краіны дадзены старт масавай ўборцы збожжавых. Карэліцкія хлебаробы таксама дружна прыступілі да жніва. На сённяшні дзень аграрыі сельгаспрадпрыемстваў раёна беражна збіраюць каласок за каласком, уносячы асабісты ўклад у агульны каравай краіны.

Сяргей Сіроцін і Ігар Уласевіч, СВК «Свіцязянка-2003».

Па аператыўнай інфармацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, у раёне трэба ўбраць 19969 га зерневых і зернебабовых культур. На ўчарашнюю раніцу абмалочана 1084 га, з якіх сабрана 5357 тон залатых зярнят пры сярэднераённай ураджайнасці 49,4 ц/га. Лідарам па ўраджайнасці з’яўляецца СВК “Маяк-Заполле”, дзе з кожнага гектара атрымліваюць 69,9 цэнтнераў збожжа. Па тэмпах уборкі на першым месцы знаходзяцца аграрыі КСУП “Лукі-Агра”, дзе абмалочана 343 га, альбо 18% ад неабходных 1886 га.

В. Аляшкевіч, СВК «Маяк-Заполле».

У раёне набліжаецца да завяршэння ўборка азімага рапсу. На раніцу 19 ліпеня ўбрана 92% ад агульнай плошчы пад алейную культуру, альбо 2441 га з запланаваных 2652 га. Намалочана больш за 8560 тон чорнага золата пры сярэдняй ураджайнасці па раёне 35,1 ц/га. У лідарах па ўраджайнасці – СВК “Свіцязянка-2003” (43,2 ц/га), СВК “Маяк-Заполле” (43,1 ц/га) і СВК “Жухавічы” (40,8 ц/га). Дарэчы, на 19 ліпеня 2018 года на Карэліччыне было ўбрана 1195 га азімага рапсу, што складае 47% ад плана, намалочана 8560 тон алеенасення пры ўраджайнасці 27,1 ц/га. Такім чынам, сёлета з уборкай азімага рапсу аграрыі Карэліччыны спраўляюцца значна раней.

Аксана ЯНУШ
Фота аўтара