Поздравление с Международным днём кооперативов от Кореличского райисполкома и районного Совета депутатов

Паважаныя работнікі і ветэраны
спажывецкай кааперацыіі Карэліцкага раёна!

Сваёй працай вы ўносіце значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна і паляпшэнне гандлёвага абслугоўвання насельніцтва. Дзякуючы вам вырашаюцца жыццёва важныя праблемы сельскіх жыхароў. Спажыўкааперацыя забяспечвае іх таварамі і паслугамі, займаецца пераапрацоўкай сельскагаспадарчай прадукцыі.
Паважаныя сябры! Упэўнены, што наперадзе ў вас шмат значных планаў і праектаў, якія будуць з поспехам рэалізаваны.
Жадаем вам новых працоўных поспехаў, стабільнасці і росквіту, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў