С Днем работников налоговой службы поздравляет Кореличский райисполком и районный Совет депутатов

Паважаныя работнікі

і ветэраны падатковай службы раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём работнікаў падатковых органаў!

Праца па напаўненні бюджэту — справа вялікай важнасці і адказнасці, ад якой залежыць як далейшае развіццё эканомікі, так і павышэнне ўзроўню і якасці жыцця нашых грамадзян. Ад эфектыўнасці працы падатковых органаў шмат у чым залежаць магчымасці дзяржавы ажыццяўляць сацыяльныя праграмы, забяспечваць бяспеку краіны і грамадзян.

Паспяховая дзейнасць падатковых органаў дае дадатковыя магчымасці для павелічэння заработнай платы работнікаў бюджэтнай сферы, пенсій і дапамог, развіцця сельскай гаспадаркі, будаўніцтва жылля, дарог, камунікацый.

Залогам эфектыўнасці працы падатковых органаў з’яўляецца прафесіяналізм, кампетэнтнасць, прыстойнасць, а таксама шчырасць і добразычлівасць супрацоўнікаў. Усе гэтыя якасці ўласцівыя работнікам падатковай інспекцыі па Карэліцкім раёне.

Жадаем усім работнікам, ветэранам падатковай службы раёна моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў у працы, здзяйснення ўсіх намечаных планаў, міру і дабра!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў