Узор на любой вкус. В Кореличах ко Дню вышиванки бесплатно раздавали ленточки и делали аквагрим

Сёння па ўсёй краіне адзначаецца незвычайнае і цікавае свята — Дзень вышыванкі, да якога прыядналіся і Карэлічы. Апоўдні каля мясцовага Дома быту работнікі Карэліцкай раённай бібліятэкі, Дома рамёстваў і Маладзёжнага цэнтра культуры павязвалі мінакам стужкі з беларускім арнаментам, а самым малодшым малявалі выявы таго ці іншага ўзору на твары. Таксама кожны жадаючы мог набыць сувенірную прадукцыю.

На Дзень вышыванкі ў Карэліцкі маладзёжны цэнтр культуры завіталі дзеці з Цырынскага НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа. Там маленькія карэліччане змаглі намаляваць беларускі нацыянальны строй з адметным атрыбутам — вышыванкай.

Таксама акцыю «Дзень вышыванкі» адзначылі  ў дзіцячым аддзяленні Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы.

Пад знакам вышыванкі цэлы дзень прайшоў у Карэліцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы.

Вікторыя КАСЦЮК
Фота аўтара і Карэліцкага МЦК