Да Дня беларускага пісьменства застаўся 1 месяц. Што рыхтуюць арганізатары?

Месяц застаўся да Дня беларускага пісьменства – галоўнага свята беларускага слова, кнігі, аўтараў і чытачоў. Сёлета яно пройдзе ў 26 раз. Удзельнікаў і гасцей будуць вітаць на гасціннай слонімскай зямлі, у горадзе над Шчарай. Сустрэчы з кнігамі і аўтарамі, аўтограф-сесіі, гульні, беларускія песні і родная мова… Праграма абяцае быць цікавай і насычанай. Што рыхтуюць у сталіцы Дня беларускага пісьменства да свята?

📚 Запрашаем!

Рыхтуючыся да сустрэчы, Слонім і яго жыхары стараюцца ўпрыгожыць свой утульны і прывабны горад.

bd987cfd692c247ab298abd90753c1a1.jpg

На ўездзе з боку Мінска, Ліды і Ваўкавыска, а таксама ў розных кропках горада і ў Жыровічах усталяваны шэсць прыгожых банераў з выявамі гістарычных будынкаў, асноўных турыстычных аб’ектаў, з беларускімі матывамі і сімваламі, а таксама словамі-прызнаннямі кшталту “Родная мова – гонар і годнасць народа”. Святочныя інфармацыйныя банеры хутка з’явяцца ва ўсіх аграгарадках Слонімскага раёна, а таксама ў райцэнтры.

Будуць упрыгожаны апоры асвятлення на мосце праз Шчару, што ў напрамку сталіцы. На іх размесцяць невялікія банеры – як напамін, што 1 верасня ў Слоніме пройдзе Дзень беларускага пісьменства.

Для зручнасці гасцей з іншых гарадоў і краін у цэнтры горада з’явіліся інфармацыйныя стэнды для турыстаў з картай горада і апісаннем асноўных аб’ектаў, якія варта наведаць, указаннем адлегласці да іх. Такія падказкі застануцца і пасля свята.

Працягваецца праца па аздабленні фасадаў. Рамонтныя работы праведзены і завяршаюцца на многіх будынках. Таксама на фасадзе аднаго з дамоў па вуліцы Чырвонаармейскай ужо з’явілася графіці з выявай гістарычнага будынка тэатра Агінскага. Яшчэ на адным неўзабаве можна будзе пабачыць пазнавальны сюжэт: Скарына працуе над кнігамі. На шматпавярховых дамах дзень за днём можна назіраць новыя малюнкі з беларускім арнаментам.

27d9f47655372d0c25b2f7f8a0f27f2d.jpg

📚 Адкрыцці свята

Адна з нязменных традыцый Дня беларускага пісьменства – адкрыццё помнікаў і скульптур у сталіцы свята. Да прыкладу, у Навагрудку ўвекавечылі памяць Елісея Лаўрышаўскага, у Смаргоні – Францішка Багушэвіча. Такой знакавай постацю ў Слоніме стаў Леў Сапега. Неўзабаве тут з’явіцца помнік гэтаму дзяржаўнаму і ваеннаму дзеячу, аднаму з аўтараў Статута ВКЛ, які ў 1586 годзе атрымаў ва ўпраўленне Слонім. Аўтары скульптуры – ураджэнец Слонімшчыны Іван Міско, а таксама Уладзімір Піпін і Сяргей Логвін.

ab97ddb4387dafe26fee63b1739ec4e6.jpg

У Дзень пісьменства ў горадзе над Шчарай урачыста адкрыецца яшчэ адна кнігарня пад назвай “Санет”. Новы адрас для ўсіх, хто любіць чытаць, – Чырвонаармейская, 40, уваход з тарца. А не так даўно сланімчан запрасілі ў новы павільён “Белсаюздрук”, дарэчы, другі такі ў вобласці. Галоўная асаблівасць – яго шматфункцыянальнасць. Тут можна набыць часопісы, газеты, кнігі, выпіць кубачак кавы ці набыць марозіва, аформіць падпіску, зарадзіць тэлефон… Адным словам, сучасны аб’ект гандлю, выдатны падарунак з нагоды свята.

📚 Сувенір для напаміну

Канешне, галоўным брэндам Дня беларускага пісьменства стануць кнігі: іх будзе прадстаўлена вялікае мноства, таму кожны чытач абавязкова знойдзе сваю.

Багата сувеніраў прапануюць майстры Гродзеншчыны. Таксама спецыяльна да свята была распрацавана сувенірная прадукцыя: карціны і пано з сімволікай Дня пісьменства, вышытыя карціны з беларускім арнаментам, магніцікі, нататнікі ды закладкі з цытатамі беларускіх пісьменнікаў. Яны ўжо ёсць у гандлёвай сетцы. А да свята асартымент пашырыцца.

📚 15 адрасоў, каб завітаць

Кніжная, кветкавая, фальклорная, мастацкая, тэатральная, дзіцячая, спартыўная, мала-дзёжная і іншыя пляцоўкі адкрыюцца падчас Дня пісьменства. Размесцяцца яны ў цэнтры горада – па вуліцах Чырвонаармейскай, Савецкай, Опернай, В. Крайняга і, канешне, на плошчы Леніна.

На кожнай абыграюць дэвіз Дня пісьменства ў Слоніме: “ЛІТАРАльна наша свята”.

b22253a6b45f3642e1a66e5ef5c6f243.jpg

Адметна, што першыя пляцоўкі пачнуць працу напярэдадні свята – 31 жніўня. І, увага, часткова размесцяцца ў Жыровічах. Тут пройдзе традыцыйны для свята міжнародны круглы стол, за якім сустрэнуцца аўтары і перакладчыкі з розных краін, каб пагутарыць на тэму яднання розных культур і народаў праз кнігі і літаратуру. Таксама адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя “Слонімскія чытанні”. У Жыровічы завітае і рэспубліканская навукова-практычная экспедыцыя “Дарога да святыняў” з Благадатным агнём ад Гроба Гасподняга, яе ўдзельнікі сустрэнуцца з жыхарамі аграгарадка.

Таксама напярэдадні свята ў Жыровічах пройдзе творчы конкурс юных чытальнікаў “Жывая класіка”.

cbedf49383307a782af0fd83a2728b55.jpg

31 жніўня ў Слоніме пройдуць Коласаўскія чытанні, прысвечаныя 75-годдзю стварэння Слонімскай раённай бібліятэкі імя Я.Коласа, адбудуцца сустрэчы пісьменнікаў з творчай інтэлігенцыяй і моладдзю.

📚 Галоўная сцэна (вул. Чырвонаармейская, 25)

— урачыстае адкрыццё Дня беларускага пісьменства,

— уручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі,

— закрыццё Дня беларускага пісьменства,

— канцэрт майстроў мастацтваў “Льецца песня па-над Шчарай”

* Падчас свята вырашыцца інтрыга, хто ў гэтым годзе атрымае Нацыянальную літаратурную прэмію. У спісе намінантаў – сем дзясяткаў аўтараў, кнігі якіх выйшлі ў мінулым годзе. Прэміі ўручаць у сямі намінацыях, вызначыўшы лепшыя твор ці зборнік паэзіі, твор прозы, драматургіі, публіцыстыкі, літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства. Таксама назавуць выданні і аўтараў, якія сталі пераможцамі ў намінацыях “Лепшы дэбют” і “Лепшы твор для дзяцей і юнацтва”.

Рисунок4.jpg

📚 Спартыўная пляцоўка (вул. Някрасава, вул. Оперная)

— адкрытае першынство Слоніма па веславанні на байдарках і каноэ,

— адкрытыя турніры па гандболе, шашках і шахматах, валейболе, міні-футболе,

— адкрытае першынство “Дзіцячая лёгкая атлетыка”.

📚 Пляцоўка “Дыялог літаратур – дыялог культур” (вул. Першамайская)

— выстава кніг з іншых краін, як у перакладзе, так і ў арыгінале.

0808decf11b3fd5419243442157b8e6b.jpg

📚 Пляцоўка “Дакрануцца да духоўнасці” (вул. В. Крайняга)

— выстава-продаж кніг, царкоўных рэчаў, мёду, манастырскай гарбаты і выпечкі,

— мастар-клас па травяным зборам,

— выстава рэдкай кнігі, царкоўнага адзення.

📚 Пляцоўка “Вясёлка дзяцінства” (вул. Оперная)

— канцэрт лепшых дзіцячых калектываў Слонімскага раёна,

— сюжэтна-гульнёвыя і анімацыйныя праграмы,

— прэзентацыя дзіцячых бібліятэк Гродзенскай вобласці “Жамчужына дзіцячай літаратуры”,

— алея кніг-юбіляраў і тэатралізаваныя прадстаўленні па кнігах.

📚 Турыстычная пляцоўка “Гродзеншчына запрашае” (вул. Чырвонаармейская)

— макеты самых значных турыстычных аб’ектаў вобласці з QR-кодамі,

— работа інтэрактыўных міні-пляцовак.

f6fb7521a5455187fa4dd5c1923b6d99.jpg

📚 Выставачная пляцоўка (плошча Леніна)

— адкрыццё помніка Льву Сапеге,

— мастацкая выстаўка-продаж твораў мастакоў Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў,

— выстава работ мастакоў Слонімшчыны “Арт-Слонім”,

— выстава работ вучняў дзіцячых школ мастацтваў Слонімскага раёна.

Рисунок5.jpg

📚 Пляцоўка “Фальклорная” (плошча Леніна)

— абласны конкурс ансамбляў беларускай музыкі і песні, ансамбляў народнай песні “І родная мова як песня гучыць”,

— выстаўка-продаж тэматычнай сувенірнай прадукцыі майстроў Гродзенскай вобласці.

📚 Пляцоўка прафесійна-тэхнічных устаноў адукацыі (вул.Савецкая)

— выстава вырабаў навучэнцаў сярэдніх спецыяльных, прафесійна-тэхнічных устаноў адукацыі Гродзенскай вобласці.

f3969475f53cbd43258088c84449414a.jpg
📚 Пляцоўка кнігі і прэсы (вул. Чырвонаармейская, 40) 

— павільёны “Кнігі і прэса Рэспублікі Беларусь”, “Слова пісьменніка”, “Добрая кніга – дзецям”,

— кнігі-пераможцы нацыянальнага і міжнароднага конкурсаў,

— кнігі, прысвечаныя 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў,

— кнігі пісьменнікаў-юбіляраў,

— кнігі, прысвечаныя Году малой радзімы,

— прэзентацыя альбомаў Гродзенскай вобласці,

— грамадска-культурная акцыя “Чытаем Купалу разам”,

—  выстаўка “СМІ Гродзеншчыны”,

— выстаўка самаробнай кнігі,

— паштовы падворак “Ад старажытных часоў да сучаснасці”,

— святочны гандаль кнігай.

Рисунок3.jpg
📚 Тэатральная пляцоўка “Чароўнае свята тэатра” (плошча Леніна, унутраны дворык драмтэатра, 31 жніўня – 1 верасня)

 31 жніўня

— фінал рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”,

— падвядзенне вынікаў рэспубліканскай акцыі “Лета з добрай кнігай”.

1 верасня:

— спектаклі Слонімскага тэатра “Як павука з луга праганялі” і “Камедыя”,

— спектаклі тэатраў батлейкі Гродзенскай вобласці,

— канцэрт класічнай музыкі.

09bc4a29ade299ed25bf4308435a14bf.jpg

📚 Пляцоўка “Запрашаем на падворкі” (вул.Чырвонаармейская)

—  свята-фэст беларускай кухні і беларускай прадукцыі,

— кірмаш прадпрыемстваў Гродзенскай вобласці,

— выступленні фальклорных калектываў.

📚 Пляцоўка “Кветкавы карагод” (вул. Чырвонаармейская, 23)

— выстава кампазіцый з кветак,

— майстар-клас па складанні букетаў,

— літаратурная віктарына “Квяцісты вянок”.

Рисунок6.jpg

📚 Пляцоўка “Хараство ўмелых рук” (плошча Леніна)

— майстар-класы традыцыйных рамёстваў Гродзенскай вобласці па народным ткацтве, ганчарству, кавальству, пляценні з прыродных матэрыялаў, лозапляценні, традыцыйнай выцінанцы і сучасных тэхніках мастацкай работы з паперы,

— выстава нумізматаў краіны.

Крыніца: grodnonews.by (тэкст: Таццяна КУЗНЯЧЭНКАВА)