• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
20.09.2026, 16:28
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

Главная Культура

Карэліччанка Ніна Яфрэмава ўзгадвае асаблівыя моманты за 38 гадоў працы ў бібліятэцы

by
08.08.2019
в Культура, Лента новостей, Общество, Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

У бягучым годзе Карэліцкая раённая бібліятэка адзначае 75-годдзе. Яна не проста юбіляр, а равесніца Гродзенскай вобласці. З гэтай нагоды журналіст папрасіла падзяліцца ўспамінамі Ніну Сяргееўну ЯФРЭМАВУ, якая з ліпеня 1967 па верасень 2005 года працавала ў бібліятэчнай сістэме раёна, амаль 20 гадоў узначальваючы цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму.

? — Ніна Сяргееўна, Вы 38 гадоў працавалі ў бібліятэцы. Чаму менавіта бібліятэчную справу выбралі?

— На мяне вялікае ўражанне ў свой час аказала школьны бібліятэкар маёй роднай дзесяцігодкі Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці Анастасія Галаўнёва. Яна зацікавіла мяне добрымі па зместу кніжкамі, і з кожным годам хацелася чытаць усё больш і больш. У будучым мне хацелася набыць прафесію бібліятэкара і прапагандаваць сярод чытачоў літаратуру. Менавіта дзякуючы ёй прафесію бібліятэкара з нашай вёскі Зайцава Слабада абралі 5 дзяўчат і ніколі не пашкадавалі аб сваім выбары.

Я заўсёды любіла і люблю ўдзяляць шмат увагі людзям. У бібліятэцы магла прапанаваць разнастайную літаратуру як для душы, так і для паглыблення ведаў. Мяне заўсёды радавала, калі людзі праз кнігу ўзбагачаліся духоўна, а веды, як вядома, спатрэбяцца ў жыцці.

? — Працаваць бібліятэкарам і кіраваць храмам кнігі — розныя рэчы…

— У раёне ў гады маёй працы ў 70-ых гадах было 49 бібліятэк. Цэнтральная раённая бібліятэка знаходзілася па вуліцы 1 Мая, у доме пад нумарам адзін, дзе зараз размяшчаецца кафэ «Апельсін».

На пасадзе кіраўніка галоўнай задачай з’яўляецца падбор і растаноўка кваліфікаваных кадраў і кантроль за іх працай. Бібліятэкар жа займаецца прапагандай твораў розных накірункаў.

? — Вы на працягу многіх гадоў узначальваеце раённую ветэранскую арганізацыю. Ваша ранейшая праца дапамагае Вам у гэтым? Ці падтрымліваеце сувязі з работнікамі бібліятэчнай сістэмы раёна?

— Калі ў 2006 годзе на Карэліцкай раённай ветэранскай канферэнцыі мяне выбралі старшынёй райсавета ветэранаў, з таго часу ніводнага дня не губляла сувязі, супрацоўнічала з раённай і сельскай бібліятэкамі. Гэта вельмі дапамагае ў працы на новай пасадзе, у асаблівасці па асваенні новых тэхналогій і форм работы.
Я пастаянны чытач раённай бібліятэкі і ўдзельнік розных мерапрыемстваў. Разам ладзім сустрэчы з цікавымі і таленавітымі людзьмі Карэліччыны, а таксама мерапрыемствы, прысвечаныя важным падзеям і знамянальным датам.

? — Сённяшнія бібліятэкі далёка не тыя, якімі былі дваццаць гадоў таму. Вашае стаўленне да змен, якія адбываюцца ў гэтай галіне?

— Сёння бібліятэка — цэнтр зносін і цікавых сустрэч, яе супрацоўнікі з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі розных раённых свят. У тыя далёкія гады мы прымалі ўдзел у мерапрыемствах, але яны не былі такімі маштабнымі. Хаця ў 1993 годзе Першыя краязнаўчыя чытанні арганізавала менавіта раённая цэнтральная бібліятэка. Былі наладжаны сустрэчы са знакамітымі людзьмі вобласці, рэспублікі, далёкага замежжа. Разам з тым шмат увагі ўдзялялі прапагандзе кнігі — інфармавалі аб навінках сельскагаспадарчай літаратуры, спецыяльнай для настаўнікаў, медыкаў, іншай катэгорыі насельніцтва.

? — Кніга ва ўсе часы мела вялікае значэнне ў жыцці чалавека. Сёння моладзь больш чытае электронныя кнігі, чым звычайныя. А Вы асабіста што любіце чытаць?

— Вельмі люблю беларускую літаратуру і гістарычныя раманы, захапляюся паэзіяй мясцовых аўтараў. Без кнігі не ўяўляю жыцця, і пакуль зрок будзе мне дазваляць, не выпушчу яе з рук. Люблю чытаць газеты, часопісы на розныя тэмы і накірункі. Выпісваю дамоў розную перыёдыку.

? — Прафесія бібліятэкара сёння не такая папулярная, скажам, як прафесія праграміста. А што б Вы маглі параіць выпускнікам пры выбары жыццёвага шляху?

— Ёсць свае плюсы і ў прафесіі бібліятэкара. Сёння гэта рознабаковы і адукаваны чалавек, які дасканала валодае камп’ютарнай граматай і можа арыентавацца ў інфармацыйнай прасторы. А яшчэ пастаянна знаходзіцца ў курсе ўсіх навінак літаратуры, палітычнага і грамадскага жыцця, у адносінах з людзьмі і творчым пошуку.

? — Каму б Вы маглі сёння адрасаваць словы шчырай удзячнасці?

— Маімі настаўнікамі былі Ніна Сямёнаўна Шугля, Тамара Міхайлаўна Чышэвіч, Вера Канстанцінаўна Іваноўская, якім удзячна за навуку ў бібліятэчнай справе. Затым свой вопыт перадавала бібліятэкарам раёна, і на пасадзе кіраўніка мяне замяніла Лілія Канстанцінаўна Арцюх, з якой мы сёння супрацоўнічаем.

Настаўнікамі па прафесійнай дзейнасці лічу таксама былую старшыню Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Лідзію Іосіфаўну Нагорную і былога загадчыка аддзела адукацыі, зараз Ганаровага ветэрана Віталія Васільевіча Шэўку, якія заўсёды давалі слушныя парады мне як кіраўніку цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы і раённай ветэранскай арганізацыі.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Аксаны ЯНУШ і з архіва Ніны ЯФРЭМАВАЙ

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».