Жыхароў і гасцей Карэліччыны запрашае самае салодкае свята лета «Мядовы фэст» у Цырыне!

? Самае салодкае свята для дзяцей і дарослых «Мядовы фэст»! ?

? 10 жніўня (агр. Цырын)

? 13:00 — круглы стол з удзелам пчаляроў-аматараў (памяшканне адміністрацыйнага будынка КСУП «Цырын-Агра»);

? 14:00 — пачатак святочнай праграмы на галоўнай сцэне (пляцоўка адміністрацыйнага будынка КСУП «Цырын-Агра»).

? У праграме:

? цэнтральная пляцоўка «Мядовы баль — на ўвесь свет!»: інтэрактыўныя гульні і вясёлыя конкурсы, звязаныя з тэмай свята, «салодкі» канцэрт у выкананні творчых калектываў Карэліцкага раёна, розыгрыш прызоў ад пчаляроў і майстроў;

? алея майстроў «Творчы вулей»: выстава-продаж вырабаў майстроў народнай і сучаснай прыкладной творчасці, у тым ліку вырабаў на тэму «мёд і пчолы», творчыя майстар-класы;

? кулінарная пляцоўка «Нам тут мёдам намазана!»: мядовыя пачастункі ад прафесіяналаў і аматараў-кулінараў, конкурс тартоў-медавікоў, выстава-продаж мёду і прадукцыі пчалярства; кансультацыі пчаляроў;

? пляцоўка «Кніжны рой»: цікавыя і карысныя кнігі для дзяцей і дарослых, урокі літаратурнага чытання;

? пляцоўка «Фота-вулей»: фотазоны ад Карэліцкага раённага краязнаўчага музея.

На працягу ўсяго свята працуюць атракцыёны, у продажы пап-корн, салодкая вата, шары.

Запрашаем усіх жадаючых на свята здароўя і даўгалецця!