Карэліцкія паэты ведаюць, як восенню напоўніць шчасцем сэрца

🍁КАБ НАПОЎНІЦЬ ШЧАСЦЕМ СЭРЦА…

Каб напоўніць шчасцем сэрца, дастаткова простых рэчаў: здароўя родных і блізкіх людзей, пераможнага крыку народжанага немаўляткі, яго першага слова і першага кроку, замілавання навакольнай прыгажосцю, залатога раздолля жніўных палёў, пяшчотнага дотыку рукі каханага чалавека, прыемных успамінаў на сэрцы, чародак паважлівых буслоў на іржышчы, дабрабыту ў дамах, удалага паэтычнага радка на чыстым аркушы паперы і шмат чаго болей. Ці, як піша таленавітая Святлана Моніч, наш пастаянны аўтар, “каб напоўніць шчасцем сэрца, трэба птушкай абярнуцца і спяваць вяснянкі сонцу… ды прасіць у Бога сілы, не згубіць, не страціць крылы…”

Шчасце — галоўны герой твораў, змешчаных у сённяшнім выпуску “Рэчанькі”. Яго мы ў якасці падарунка прысвячаем Дню беларускага пісьменства, які прайшоў сёлета на Гродзеншчыне 31 жніўня і 1 верасня ў Слоніме. Гасцямі яго сталі і прадстаўнікі Карэліччыны, багатай на таленты. Дарэчы, гэтае незабыўнае свята літаратурнай плыні праходзіла ў 2002 г. у г.п. Мір. Няхай наша “Рэчанька” далучыцца да шматгалоснага хору паэтычнай плыні Беларусі, няхай лунае вестуном шчасця над прасторамі любай Радзімы!

Галіна КАЛТУНОВА

🍂ВСТРЕЧА С РОДИНОЙ

Я, конечно, не хочу о грустном,
Но слеза невольно набежала –
Я сегодня в прошлое вернулась,
На минутку в детство забежала…
Подошла к родительскому дому –
Сердце сжалось и быстрей забилось:
Нет калитки, нет цветов знакомых
И крылечко ветхое склонилось…
Вместо сада выросли берёзки –
Поприветствовали нежною листвою,
Огороды и тропинка к дому
Заросли давно густой травою…
Нет домов соседских – только поле
Простирается от края и до края…
Непривычно это видеть, даже странно,
Будто это сторона чужая…
Правда, не хотелось мне о грустном,
Но слеза невольно набежала:
Я сегодня в прошлое вернулась,
На минутку в детство забежала.

Елена НАУМЧИК

🍁КОГДА МЫ БЫЛИ МОЛОДЫМИ…

Я помню, как с тобою мы гуляли, —
Ночь опустила полог до земли.
Поля теплом ещё дышали
И были ночи мокры от росы.
Дорога полевая под Луной белела,
Полыни пряный запах голову кружил,
Душа от счастья тихо пела,
Ты, молодой, со мною рядом был.
И был напоен воздух сладкою малиной,
Хлебами зрелыми в дождях грибных.
Меня ты за руку держал, мой милый,
В душе звучала музыка для нас двоих.
Хотелось полной грудью надышаться
И налюбить на все грядущие года…
Хотелось никогда не расставаться
И жить с тобою рядом навсегда.
Хотелось вымолить судьбу у Бога,
Счастливой быть, в семье – в тиши.
Чтоб не отнял подаренные крылья Боже…
Мгновенье, задержи дыханье, не спеши!

Антонина ОВЧИННИКОВА (КОДЛУБАЙ)

🍂КАБ НАПОЎНІЦЬ ШЧАСЦЕМ СЭРЦА…

Кажуць людзі, што без Бога
Чалавек – ні да парога.
Кажуць людзі, што без маці
Век дзіцяці гараваці.
Кажуць людзі, дзе радзіўся,
Там, напэўна, і згадзіўся.
А яшчэ гавораць людзі,
Хто спявае – плакаць будзе.
Каб да неба прыгарнуцца
І напоўніць шчасцем сэрца,
Трэба птушкай абярнуцца
І спяваць вяснянкі сонцу!
А пасля яшчэ вадзіцы
Пакаяннае напіцца.
І прасіць у Бога сілы,
Не згубіць, не страціць крылы…

Святлана МОНІЧ

🍁НЕ ДЛЯ СЛАВЫ ЖЫЛА…

Загучаў электрычак, заводаў гудок,
Прачынаецца ранішні горад…
А ў школе маёй абудзіўся званок,
Па якім я сумую ўсё болей.
Сорак з лішнім гадоў школе я аддала,
І слядоў маіх там засталося нямала.
Шчырасць сэрца свайго, дабрыні і цяпла
Я для вучняў не, не шкадавала.
Колькі радасных дзён было там у мяне:
Вечары, КВЗ, панарамы,
Колькі мараў, сустрэч, што праз сэрца прайшлі…
Я ніколі не здрадзіла справе.
Не для славы сваёй працавала, жыла,
Не для рангаў высокіх, рэформаў –
Дзеля вучняў, іначай і жыць не магла,
Каб шчаслівым жыццё было, поўным…

Соф’я БАХАР

🍂МОЯ ОСЕНЬ

Вновь за окнами осень
С пожелтевшим жнивьём…
Я люблю тебя очень,
Хоть с тобой не вдвоём.
Вновь зарделись рябины
Вдоль дорог на юру,
Расцвели георгины
Пестроцветом в саду.
В ожиданьи застыли
Гладиолусов пики,
И сквозь кроны поплыли
Солнца мягкого блики.
В кудрях клёнов, берёз
Золотистые пряди,
А цвет тёмных волос
Серебром ты пригладил.
К сожаленью, нельзя
Весну нашу вернуть,
Нам досталась одна
В сердце светлая грусть.

Александра ПАНАСЕНКО

🍁ЖИВЁМ ПО СОСЕДСТВУ

Много лет мы живём по соседству,
Как одна, как большая семья,
Ведь общенье с друзьями – лучшее средство,
Чтоб от мыслей тревожных избавить себя.
В свободное время, как бы делать нам нечего,
Словно кто-то зовёт – мы выходим во двор,
На скамейке до самого позднего вечера
Задушевный о разном ведём разговор.
О здоровье и новых рецептах, конечно,
И что в этом году урожай небольшой,
Говорят откровенно, говорят бесконечно
Люди с сердцем открытым и щедрой душой.
О проблемах семейных, о возрасте нашем,
Каждый что-то расскажет, даст добрый совет,
А начнём расходиться, рукою помашем
Да ещё улыбнёмся друг другу в ответ.
Цветник у подъезда – краса дома нашего:
Незабудки, жасмин, чудо-роза цветёт,
Аромат ноготков, белоснежек ромашковых
Мимо них равнодушно пройти не даёт.
Пусть чаще встречаются добрые люди,
Пусть вам на хороших соседей везёт,
И тогда настроение радостным будет,
И любви огонёк счастье в дом принесёт.

Анна КОЗЕЛ

🍂ВЫТОК ЖЫЦЦЯ

Стаць дарослай ды хутчэй каб вырасці,
Так карцела ў дзяцінстве мне,
І таму дні нараджэння я са шчырасцю
Адзначала рыскай на сцяне.
І прыпамінаю, аж не верыцца,
Як я з аднагодкам-хлапчуком
Ростам усё спяшалася памерацца,
Стоячы на пальчыках цішком.
Ды чаму ж цяпер я, гады хвалячы,
Пазіраю ўсё часцей туды,
Дзе знікаюць у туманнай далечы
Босыя ля Нёмана сляды.
А гады мае, вясёлыя падманшчыкі,
Паглядаюць скоса на мяне.
Сёння ўнук, узняўшыся на пальчыкі,
Да пляча майго ўжо дастае.
І без пэндзаля яскрава намалёваны
Ляжа на паперу мой радок
Той легендай, той вадзіцай з Нёмана,
Дзе жыццё маё бярэ выток…
Немагчыма, дзе сцяжынка росная,
У дзяцінства перакінуць мост.
Паркалёвае сваё жыццё дарослае
Шыю, як сукенку навырост.
Не знікаюць у галаве да старасці
Даўніх летуценняў міражы.
Памяць стала меркай дасканаласці,
У якой няма ў жыцці мяжы.

Марыя ПАЛУЯН

🍂🍁🍂

Уже краснеет кисть рябины,
А ты – в провинции, в глуши.
Клубятся нити паутины,
И стая птиц на юг спешит.
Любовь войдёт, преград не зная,
Осенней радостью к тебе:
Простая, милая, земная
И переломная в судьбе.
Ты в ней захочешь раствориться
И утонуть в разливе глаз.
Греховный «бес в ребро» стучится,
Но это – не в последний раз.

Василий ВИТЬКО

🍂🍁🍂

Бальзам бальзаковского возраста
Я наливал в пустой стакан…
А за стеной ни шума и ни голоса,
В душе — тоска смертельная, в глазах — туман…
И патефон иголкой старенькой
Скрипел, царапая меня,
И вспоминал себя я маленьким,
Альбом из детства хороня.
Всплывали в памяти и плавились
Обрывки судеб и потерь,
Ушли года, они мне нравились,
Не воскресить уже теперь…
Осталось праздное величие,
Свиданья с запахом мимоз.
Сменилась жажда безразличием
Упавших наземь алых роз…
Я щёлкнул пальцем, словно выстрелил,
И эхо содрогнула грудь,
Я не упал, я всё же выстоял,
Я понял жизни этой суть!
И одиночеством наказанный,
Обрёл пристанище бродяг,
Судьбою накрепко обвязанный,
Я гордо нёс победный флаг.
Любовью маялся, величием…
Копил упрёки, был раним
И школу жизни я с отличием
Закончил, жизнью не любим…
Хлебнул бальзам бальзаковского возраста
И захрипел, и онемел,
Мне не хватило жизненного воздуха,
Такой мой праведный удел…
Усну, закрыв тяжёло веки я,
Пускай приснится сон другой…

Михаил БАШКО

🍁МОЙ КРАЙ

Мой край, мая Радзіма,
Люблю цябе з малых гадоў.
Мяне тут маці нарадзіла,
Тут шчасце я сваё знайшоў.
Тут карані ў зямлю ўпіліся
Жыцця майго на доўгі час,
Нашчадкі жыць тут засталіся,
Тут я пайшоў у першы клас.
Жыве народ тут працавіты,
Шануе спадчыну бацькоў.
Ніколі край не быў забыты,
Ён мае шмат заўжды сяброў.
Здзіўляюць тут яшчэ мясціны,
Лугі, азёры, рэчкі,
Лясы бязмежныя, раўніны,
Людская чалавечнасць.
Прыемна жыць у Беларусі,
Усё тут роднае, сваё…
Над ёю сонца ярка свеціць
І дорыць светлае жыццё.

Міхаіл СІНІЦА

🍂ШЧАСЦЕ

Вазьму касу ў рукі,
Выбегу ў поле.
Ранак росныя карункі
Сушыць у прыполе.
Звонка птушка адзавецца
Ў такт касы-свісцёлкі,
Сонца ў хмаркі акунецца,
Выплыве з-за ёлкі.
Ранак босы – мой падручны,
З ім не знаю стомы.
Як пакосім, дык – за рукі
І – айда дадому!

Галіна КАЛТУНОВА