Районный исполнительный комитет и Районный Совет депутатов поздравляют кореличчан с 75-летием образования Гродненской области

Дарагія сябры!
Віншуем вас са знамянальным юбілеем — 75-й гадавінай утварэння Гродзенскай вобласці.
Жыватворны, гасцінны Прынёманскі край — радзіма таленавітых, дзейсных, ініцыятыўных людзей, якія на працягу стагоддзяў узводзілі гарады і пасёлкі, актыўна асвойвалі ўрадлівыя землі, стваралі прамысловую, транспартную, энергетычную інфраструктуру, абаранялі рубяжы Айчыны.
Сёння Гродзенская вобласць — адзін з перспектыўных, эканамічна развітых рэгіёнаў: тут размешчаны буйныя індустрыяльныя прадпрыемствы, аўтарытэтныя навуковыя, адукацыйныя, культурныя цэнтры. І вядома, асабліва адзначым працу прынёманскіх хлебаробаў, якія і ў гэтым годзе прадэманстравалі свой высокі прафесіяналізм.
Упэўнены, што вы і ў далейшым будзеце берагчы традыцыі продкаў, дасягаць новых поспехаў на карысць Беларусі.
Жадаем вам усяго самага добрага.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў