С 4 по 18 октября все желающие смогут переписаться через интернет и на рабочем месте

Падчас перапісу жыхарам Беларусі будзе прадастаўлена магчымасць выбраць для сябе адзін з трох спосабаў адказаць на пытанні перапіснога ліста.Трэба адзначыць, што падрыхтоўка да перапісу-2019 пачалася яшчэ ў лістападзе мінулага года, калі па вуліцах г.п. Карэлічы і г.п. Мір прайшлі рэгістратары з планшэтамі ў руках і правялі своеасаблівую рэвізію жылога фонду гарадскіх пасёлкаў.

– З 4 па 18 кастрычніка кожны зможа самастойна запоўніць перапісны ліст на сябе і членаў сваёй сям’і, выкарыстаўшы спецыялізаванае праграмнае забеспячэнне ў сетцы інтэрнэт, – адзначае начальнік аддзела статыстыкі Карэліцкага раёна Галоўнага ўпраўлення Гродзенскай вобласці Галіна Міхайлоўская. – Па-першае, гэта вельмі зручна. Перапісны ліст рэспандэнт можа запоўніць у любы час і камфортным для яго месцы, дзе ёсць магчымасць падключэння да інтэрнэту. Па-другое, захоўваецца канфідэнцыяльнасць, бо персанальныя дадзеныя ўносяцца ў анкеты самім чалавекам і нікому не паведамляюцца. Да таго ж, скарыстаўшыся інтэрнэт-перапісам, кожны з нас мае магчымасць зменшыць нагрузку на перапісчыкаў.

На працягу ўсяго перыяду перапісу, з 4 па 30 кастрычніка, усе жадаючыя змогуць прыйсці на стацыянарны ўчастак і перапісацца. Будуць створаны два ўчасткі: адзін у Карэліцкім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці (г.п. Карэлічы, пл. 17 Верасня, 8), другі – у Мірскім сельскім выканаўчым камітэце (г.п. Мір, вул. Першамайская,1). Першыя тры дні, з 4 па 6 кастрычніка, яны будуць працаваць з 9.00 да 21.00. Увесь астатні час – з 9.00 да 20.00 без выхадных і перапынкаў на абед.

– З 21 па 30 кастрычніка перапісчык прыйдзе да вас дадому і правядзе апытанне па месцы жыхарства, – расказвае Галіна Міхайлоўская. – Усяго ў Карэліцкім раёне для правядзення апытання будзе задзейнічана 32 чалавекі часовага перапіснога персаналу. Сярэдняя нагрузка на аднаго перапісчыка ў г.п. Карэлічы і г.п. Мір складае 1063 чалавекі, у сельскай мясцовасці – 679 жыхароў.

Аксана ЯНУШ