Дайджест новостей Замкового избирательного округа №57. Счет пополнен, грядут теледебаты и встречи с населением продолжаются

Фота: Sveta Kozhukh

Рахунак папоўнены

Акруговая выбарчая камісія Замкавай выбарчай акругі № 57 паведамляе, што на спецыяльны разліковы рахунак кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сонгіна Аляксандра Генрыхавіча з 18 па 23 кастрычніка 2019 года паступіла 765 (сямсот шэсцьдзесят пяць) бел. рублёў. За гэты перыяд на выраб рэкламнай прадукцыі выдаткавана 108 (сто восем) бел.рублёў.

Тэледэбаты

4 лістапада з 19.25 да 19.40 у эфіры тэлеканала “Беларусь-3” адбудуцца тэледэбаты кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання па Замкавай выбарчай акрузе № 57 Аляксандра Генрыхавіча Сонгіна і Віталія Станіслававіча Маркевіча.

Сустрэчы

Кандыдат у дэпутаты па Замкавай выбарчай акрузе № 57 Аляксандр Генрыхавіч Сонгін працягвае сустрэчы з патэнцыйнымі выбаршчыкамі. 31 кастрычніка з 16.00 да 16.40 ён правядзе сустрэчу ў Варанчанскім філіяле ААТ “Гродзенскі ЛГЗ”, з 17.00 да 17.45 — у актавай зале сектара Варанчанскага сельскага клуба, з 18.00 да 18.50 — у актавай зале аддзела культуры і вольнага часу Цырынскі Дом культуры. 1 лістапада Сонгін А. Г. з 14.30 да 15.20 наведае калектывы Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы і Карэліцкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, з 15.30 да 16.10 — Карэліцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя, з 16.50 да 17.30 сустрэча адбудзецца ў актавай зале сектара Баранавіцкі сельскі клуб, з 18.00 да 18.40 — актавай зале сектара Райцаўскі сельскі клуб.

Акруговая камісія