Карэліччына накіроўвае самыя цёплыя віншаванні работнікам і ветэранам сферы культуры!

 ?? Паважаныя работнікі і ветэраны сферы культуры! ??

Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з прафесійным святам!

Ваша праца па арганізацыі вольнага часу, яркіх і цікавых мерапрыемстваў для карэліччан і гасцей нашай малой радзімы — гэта неацэнны ўклад у духоўнае развіццё грамадства і папулярызацыю культурнай спадчыны нашага краю. Захоўваючы надзейную сувязь паміж пакаленнямі, вы забяспечваеце пераемнасць у справе выхавання маладога пакалення на аснове любові да сваёй краіны.

Мы ганарымся дасягненнямі вакальных і харэаграфічных калектываў і індывідуальных выканаўцаў Карэліцкага раёна, выкладчыкаў і выхаванцаў школ мастацтваў, супрацоўнікаў Дома рамёстваў, бібліятэк, музея.

Выказваем шчырыя словы падзякі тым, хто працаваў на ніве культуры, ствараючы яе трывалы падмурак, і тым, хто працягвае гэтыя слаўныя традыцыі, уносячы новыя, сучасныя тэндэнцыі, і сваёй творчай працай, нястомнай энергіяй дорыць людзям радасць.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў