Карэліччына віншуе шаноўных педагогаў з Днём настаўніка!

?? Паважаныя работнікі ўстаноў адукацыі Карэліччыны,
ветэраны педагагічнай працы!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з нагоды вашага прафесійнага свята!

Справа, якой вы прысвяцілі сваё жыццё, — высакародная і запатрабаваная. Узяць адказнасць за дзяцей, за іх выхаванне і развіццё, фізічную падрыхтоўку і духоўнае ўзбагачэнне, направіць па правільным самастойным шляху, дапамагчы выбраць будучую спецыяльнасць, навучыць расстаўляць жыццёвыя прыярытэты — усё гэта вы лічыце сваім абавязкам.

Дзякуй вам за ўсё — за разуменне і цярплівасць, за гатоўнасць заўсёды прыйсці на дапамогу, падтрымаць, падказаць, абнадзеіць. Вашы вучні становяцца спецыялістамі розных галін народнай гаспадаркі, працаўнікамі розных калектываў. Сутыкаючыся з цяжкасцямі, яны ўспамінаюць урокі і парады сваіх настаўнікаў — і ўпэўнена прымаюць патрэбныя рашэнні і крочаць уперад.

Поспехаў вам усім на ніве асветы, моцнага здароўя і ўдзячных вучняў. Са святам!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

?? Паважаныя работнікі адукацыі Карэлiцкага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з цудоўным святам — Днём настаўніка! Няма прызвання больш значнага, гуманнага і высакароднага, чым быць настаўнікам і выхавальнікам, захоўваць сувязь пакаленняў, перадаваць маладым нязгасны агонь пазнання.

Выказваю словы ўдзячнасці за вашу вытрымку, невычэрпны энтузіязм, адданасць прафесіі і пастаянную гатоўнасць адкрыць сваю душу для кожнага дзіцяці. Асаблівыя словы ўдзячнасці настаўнікам-ветэранам: за вернасць лепшым традыцыям айчыннай педагогікі, мудрасць і шчырасць, высокае пачуццё адказнасці і педагагічны талент.

Жадаю вам стабільнасці ў жыцці, творчых поспехаў, натхнення, павагі калег, вучняў, выхаванцаў і іх бацькоў, нязгаснага жадання несці веды дзецям і самім спасцігаць новае. Шчасця вам, здароўя, творчых здзяйсненняў, таленавітых і працавітых выхаванцаў, жыццёвага аптымізму, бадзёрасці і добрага настрою.

Вольга ПАПКО,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
па Навагрудскай выбарчай акрузе № 57