На Кореличчине близится к завершению уборка кукурузы на силос

Надзвычай цёплае восеньскае надвор’е спрыяе плённай працы на палях Карэліччыны. Аграрыі раёна працягваюць зяблевую апрацоўку глебы, хімпраполку азімых зерневых культур, апрацоўку азімага рапсу фунгіцыдамі і рэгулятарам росту, капаюць і вывозяць на перапрацоўку цукровыя буракі, здрабняюць кукурузу на сілас і абмалочваюць царыцу палёў на зерне.

Па аператыўнай інфармацыі райсельгасхарчу, на раніцу 17 кастрычніка сельгаспрадпрыемствамі раёна ўзарана 5361 га, альбо 31% ад запланаваных 17412 га. Пад сяўбу лёну мехатрадам ААТ “Карэлічы-Лён” узнята 1230 га, аграрыямі КУСП “Чарняхоўскі-Агра” – 120 га, працаўнікамі КСУП “Малюшычы” – 32 га.

Не прыпыняецца на Карэліччыне ўборка салодкага ўраджаю бягучага года. На ўчарашнюю раніцу выкапана 2061 га цукровых буракоў, што складае 58% ад неабходных 3550 га. Валавы збор салодкіх караняплодаў складае 109885 тон, з якіх 85891 тона сыравіны вывезена на перапрацоўку. Па ўраджайнасці лідарамі адначасова з’яўляюцца СВК “Маяк-Заполле” і СВК “Свіцязянка-2003”, аграрыі якіх атрымалі 630 ц/га. Сярэднераённая ўраджайнасць – на ўзроўні 533 ц/га.

Блізіцца да завяршэння ўборка кукурузы. Аграрыі СВК “Свіцязянка-2003”, КСУП “Цырын-Агра” і КСУП “Племзавод Карэлічы” завяршылі здрабненне царыцы палёў на сілас. Астатнія гаспадаркі таксам анабліжаюцца да 100-працэнтнага выніку. Усяго ў раёне ўбрана 4752 га кукурузы на сілас з запланаваных 5401 га. Найлепшую на Карэліччыне ўраджайнасць паказваюць аграрыі КСУП “Лукі-Агра” (499 ц/га).

На раніцу 17 кастрычніка на зерне абмалочана 442 га кукурузы, альбо 62% ад неабходных 710 га. 148 ц/га – найвышэйшая ў раёне ўраджайнасць, якую атрымалі аграрыі СВК “Маяк-Заполле”. Валавы збор залатых зярнят складае 5279 тон.

Аксана ЯНУШ
Фота аўтара