Напярэдадні Дзімітрыеўскай бацькоўскай суботы на Карэліччыне ідзе добраўпарадкаванне могілкаў

2 лістапада праваслаўных вернікаў аб’яднае Дзімітрыеўская бацькоўская субота. Гэта дзень асаблівага памінання спачылых. Напярэдадні ў памяць аб памерлых ужо не першы год ў Навагрудскай епархіі праходзіць акцыя “У Бога ўсе жывыя”.

–Традыцыйна перад днямі памінання – гэта Радуніца і Дзімітрыеўская бацькоўская субота – карэліцкія юныя і дарослыя вернікі разам з духавенствам далучаюцца да епархіяльнай акцыі па добраўпарадкаванні могілкаў, – без адрыву ад працы пракаментаваў благачынны цэркваў Карэліцкай акругі протаіерэй Мікалай Орса. – Так, шмат зроблена за некалькі дзён на могілках ля райцэнтра. Нам дапамагалі і школьнікі, і дарослыя прыхажане, і навучэнцы Карэліцкага дзяржаўнага будаўнічага прафесійнага ліцэя, у прыватнасці група № 232 разам з майстрам Аляксандрам Рабко. Надвор’е паспрыяла, і мы прыбралі каля 25 самых закінутых магіл. Адзначу, што ва ўсіх нашых прыходах праведзены аналагічныя работы.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара