21 лістапада ў г.п. Мір па вул. Чырвонаармейская, 42 (будынак гарадскога Дома культуры) з 13.00 да 18.00 у рамках праекта «Мір — здаровы пасёлак» адбудзецца раённая акцыя «Прафілактыка анкалагічных захворванняў».

Удзельнікі мерапрыемства змогуць пракансультавацца ў анколага, дэрматавенеролага, акушэр-гінеколага, вымераць артэрыяльны ціск.
Увазе наведвальнікаў будуць прадстаўлены фітачаі, БАДы, для дэгустацыі — вітамінныя комплексы.
Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа г.п. Мір» выступяць з інсцэніроўкай «У здаровым целе — здаровы дух!», а рабяты з УА » Мірскі ДМПТК» прадэманструюць свае творчыя работы па здаровым ладзе жыцця.
Калектыў прадпрыемства «Навагрудскія Дары» філіяла ААТ «Лідскі малочна-кансервавы камбінат» прадставіць сваю прадукцыю з дэгустацыяй.
Будзе працаваць выстава літаратуры і інфармацыйна-адукацыйных матэрыялаў па прафілактыцы хвароб і прынцыпах здаровага ладу жыцця. Адбудзецца канцэртная праграма. Работнікі Карэліцкага РАНС правядуць комплекс мерапрыемстваў у рамках акцыі «Не прапальвай сваё жыццё».
Усіх жадаючых запрашаем да ўдзелу!






















