Вести Замкового избирательного округа №57: идет агитационный этап и расчетные счета пополняются

?? Весткі Замкавай выбарчай акругі № 57

У Беларусі працягваецца агітацыйны этап па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Прэтэндэнты на дэпутацкі мандат, іх давераныя асобы выкарыстоўваюць магчымасць непасрэдных зносін з выбаршчыкамі.

?? Агітацыйны этап працягваецца

4 лістапада адбудуцца сустрэчы даверанай асобы кандыдата ў дэпутаты А. Г. Сонгіна Ларысы Міхайлаўны Рапавец з калектывамі Карэліцкага раёна электрычных сетак (7.45-8.15), ДРБУ-158 (8.25-8.50), УКП БАН (9.00-9.30). У гэты ж дзень давераная асоба кандыдата Іна Міхайлаўна Санчук пабывае ў КСУП “Племзавод “Карэлічы” (7.45-8.15), ААТ “Карэлічы-Лён” (8.30-9.00), цэнтральнай раённай аптэцы № 65 (9.10-9.40). 6 лістапада давераная асоба кандыдата Канстанцін Леанардавіч Петрыман сустрэнецца з калетывамі КСВУП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская” (7.45-8.15), ДУА “Аюцавіцкая базавая школа” (8.30-8.50).

Кандыдат у дэпутаты па Замкавай выбарчай акрузе № 57 Аляксандр Генрыхавіч Сонгін правядзе сустрэчы 6 лістапада ў СШ г.п. Мір (12.50-13.20), Мірскай гарпасялковай бальніцы (13.30-14.00), аддзеле культуры і вольнага часу Мірскага гарадскога Дома культуры (14.10-15.00), 11 лістапада — у Мірскім філіяле ААТ “Гродзенскі ЛГЗ” (12.00-12.40), Мірскім мастацкім прафесійна-тэхнічным каледжы (12.50-13.30), сектары Аюцавіцкі сельскі клуб (14.00-14.50), 12 лістапада — у Карэліцкім РЦКіНТ (15.30-16.00), ААТ “Карэлічы-Лён” (16.15-16.35), аддзеле культуры і вольнага часу Красненскі Дом культуры (17.00-17.40).

?? Рахунак папоўнены

Акруговая выбарчая камісія Замкавай выбарчай акругі № 57 паведамляе, што на спецыяльны разліковы рахунак кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сонгіна Аляксандра Генрыхавіча з 8 па 30 кастрычніка 2019 года паступіла 1227,41 (адна тысяча дзвесце дваццаць сем рублёў сорак адна капейка) бел.рублёў.

За гэты перыяд на выраб рэкламнай прадукцыі выдаткавана 1227, 41 (адна тысяча дзвесце дваццаць сем рублёў сорак адна капейка) бел.рублёў.