Дзед Мароз і Снягурка з «Полымя» завіталі ў СВК «Маяк-Заполле»

Тыдзень на мехмайстэрнях у аграгарадку Краснае пачаўся з навагодніх сюпрызаў. Сюды на Дзень падпісчыка з падарункамі і віншаваннямі завіталі з самага ранку Дзед Мароз і Снягурка з газеты «Полымя». Дзякуем, шаноўныя работнікі СВК «Маяк-Заполле», за цёплы прыём і шматгадовае сяброўства з нашым выданнем! Няхай усе пажаданні казачных гасцей абавязкова здзейсняцца, на працы ўсё атрымліваецца на 100 адсоткаў, а ў сям’і будзе ладна ды шчасліва! І асобнае прывітанне сабачцы Байкалу з мехмайстэрняў?

Дарэчы, а на мінулым тыдні на Дні падпісчыка газета «Полымя» наведала яшчэ адных сваіх даўніх сяброў у школах райцэнтра ды зазірнула ў аптэку №65 г.п. Карэлічы.

А нашы сустрэчы з вамі, нашы любыя чытачы, працягваюцца. Убачымся на чарговым Дні падпісчыка ў пятніцу, 27 снежня, у будынку Карэліцкага раённага вузла паштовай сувязі па адрасе г.п. Карэлічы, зав. Піянерскі, 8.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота Іны ЛЕЙКА