Дзякуем, сябры, за тое, што разам з намі! Газета «Полымя» правяла ў Карэлічах перадсвяточны Дзень падпісчыка

Калядныя і навагоднія святы ўсё бліжэй, таму самы час пачынаць дарыць прыемныя сюрпрызы сябрам. 20 снежня ў будынку Карэліцкага раённага вузла паштовай сувязі газета “Полымя” правяла ў цёплай атмасферы Дзень падпісчыка. Мы былі вельмі радыя сустрэцца са сваімі старымі сябрамі, якія з раёнкай крочаць ужо шмат год, а таксама пазнаёміцца з новымі. Дзякуй, што вы абіраеце сваю родную газету. І да сустрэчы ў наступную пятніцу, 27 снежня, на тым жа месцы, а дакладна па адрасе – г.п. Карэлічы, зав. Піянерскі, 8, на чарговым перадсвяточным Дні падпісчыка з падарункамі і душэўнымі размовамі!

З любоўю – калектыў раённай газеты “Полымя”
Фота Марыны КАЗЛОВІЧ