Героями профсоюзной акции «Наш животновод» стали лучшие работники ферм КСУП «Племзавод Кореличи» и КСУП «Царюка»

Акцыя “Наш жывёлавод” працягвае віншавальнае шэсце па Карэліччыне. У канцы мінулага тыдня яе героямі сталі маладыя працаўнікі жывёлагадоўчых аб’ектаў КСУП “Племзавод Карэлічы”.

Слесар па працаёмістых працэсах жывёлагадоўлі МТФ ‘‘Людвікава’’ Уладзімір Кулініч

Для таго, каб выказаць словы ўдзячнасці за працу і ўзнагародзіць слесара па працаёмістых працэсах жывёлагадоўлі Уладзіміра Кулініча непасрэдна на працоўным месцы, разам са старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірынай Пянькоўскай і старшынёй прафкама племзавода Таццянай Філіповіч накіроўваемся на МТФ “Людвікава” КСУП “Племзавод Карэлічы”.

Пасля заканчэння Карэліцкага дзяржаўнага будаўнічага прафесійнага ліцэя Уладзімір Кулініч атрымаў спецыяльнасць “трактарыст”. Аднак ужо трэці год працуе на ферме і, нягледзячы на малады ўзрост, з поўнай адказнасцю падыходзіць да выканання службовых абавязкаў, сярод якіх абслугоўванне даільных і халадзільных установак, своечасовыя мойка, чыстка і замена фільтраў абсталявання.

– Уладзімір добра разбіраецца ў электроніцы і механіцы, – адзначае галоўны заатэхнік КСУП “Племзавод Карэлічы” Валерый Мітлашкоў. – Па меры магчымасці заўсёды імкнецца аператыўна справіцца з непаладкамі, калі яны ўзнікаюць. Ніколі не адмаўляецца і пры неабходнасці прымае ўдзел у зааветэрынарных мерапрыемствах.

Жывёлавод фермы ‘‘Палужжа’’ Андрэй Падліпскі

Па спецыяльнасці столяр, але ўжо трэці год працуе жывёлаводам на ферме “Палужжа” Андрэй Падліпскі, які штомесяц дасягае высокіх паказчыкаў у рабоце. У яго групе цялят ад аднаго да чатырох месяцаў сярэднясутачныя прывагі на ўзроўні 999 грамаў.

– Я мясцовы, з Палужжа. Маці працуе аператарам машыннага даення на “Людвіках”, бацька таксама быў заняты на ферме, – расказвае Андрэй Падліпскі. – У групе цялят, якіх даглядаю, бывае да 200 малых. Што для мяне галоўнае? Каб яны добра елі і прыбаўлялі ў вазе. Часам з-за дрэннага надвор’я апетыт можа пагаршацца. Яны ж, як дзеці, адзін — непаседлівы і гарэзлівы, другі спакойны і паслухны. Але кожны з іх валодае незвычайна моцнай станоўчай энергетыкай, якой я штодзень зараджаюся.

Лепшыя жывёлаводы КСУП ‘‘Царука’’ з узнагародамі

У панядзелак, 20 студзеня, акцыя «Наш жывёлавод» завітала ў КСУП «Царука». Ва ўрачыстай абстаноўцы Падзячным пісьмом райкама прафсаюза работнікаў АПК узнагароджаны жывёлавод фермы «Новае Сяло» Анатолій Аляшкевіч, тэхнік па племянной справе МТФ «Пагарэлка» Марына Васіленка, аператар машыннага даення МТФ «Боўцічы» Таццяна Гацкая, аператар па штучным асемяненні МТФ «Лядкі» Вячаслаў Клімушка, жывёлавод МТФ «Вялікая Вобрына» Сяргей Сак, аператар машыннага даення МТФ «Малая Вобрына» Марына Самец, упраўляючы фермай «Даўгінава» Аляксандр Пляскач, упраўляючая фермай «Быковічы» Алена Шымка.

Аксана ЯНУШ
Фота аўтара

✏ Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup.
? Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» — это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
? Телеграм-канал «Гродно Медиа Group», ищите только самые интересные новости по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup.